У рамках пошукава-пазнавальнай дзейнасці ва Уселюбскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе арганізаваны летні аздараўленчы лагер “Следапыт”. Многія дзеці ў дзяцінстве не раз уяўлялі сябе ў ролі следапытаў, але ніхто з іх не задумваўся, што званне юнага следапыта трэба заслужыць. У нашым лагеры працэс пасвячэння ў следапыты быў падзелены на тры этапы.
Першы этап – арганізацыйны, быў скіраваны на арганізацыю падрыхтоўчай дзейнасці да збору – пасвячэння ў юныя следапыты. Для гэтага выхаванцы змайстравалі сабе пілоткі, азнаёміліся з законамі і запаветамі следапытаў, вывучылі ўрачыстую клятву.


На другім этапе, асноўным, быў праведзены збор – прысвячэнне ў юныя следапыты. Дзеці акунуліся ў святочна-хвалюючую атмасферу: ва ўрачыстай абстаноўцы кожны выхаванец з гонарам прамовіў клятву следапыта, атрады атрымалі па гімнасцёрцы для размяшчэння сваіх будучых узнагарод і схему-арыенцір для пошуку атраднай карты.

Трэці этап – выпрабавальны, самы цікавы і доўгачаканы. Юныя следапыты з апорай на атрыманую схему-арыенцір у ходзе пошукавай дзейнасці праходзілі свае першыя выпрабаванні. У выніку атрадныя карты былі знойдзены і размешчаны ў атрадных кутках.

Вось такі нялёгкі шлях прайшлі нашы выхаванцы, каб заслужыць званне юнага следапыта!
Таццяна Якубоўская,
намеснік дырэктара лагера “Следапыт” Уселюбскага дз/с-СШ
















