Паглядзіце, як цудоўна адзначылі дзень смеху выхаванцы ясляў-сада №3 Навагрудка

Паглядзіце, як цудоўна адзначылі дзень смеху выхаванцы ясляў-сада №3 Навагрудка

Паглядзіце, як цудоўна адзначылі дзень смеху выхаванцы ясляў-сада №3 Навагрудка

03 апреля 2021 1039

Добры настрой выхаванцаў ў яслях-садзе – залог захавання іх здароўя. Кожны дзень выхавальнікі 1 малодшай групы яслей-сада №3 г. Навагрудка ствараюць благапрыемную абстаноўку для эмацыянальна камфортнага стану выхаванцаў, садзейнічаюць падтрыманню добрага настрою ў дзяцей, развіццю эмацыянальнай успрымальнасці і спагадлівасці. Не стаў выключэннем і апошні дзень веснавых канікул , калі быў праведзены дзень усмешак і смеху.

Вясёлы клоун Клёпа завітаў ў госці да малят, пагуляў з імі ў у гульню “Злаві мыльныя бурбалкі”, якая выклікала ў дзяцей шмат шмат радасных эмоцый. Сонечнае надвор'е дазволіла з'явіцца ў групе сонечнаму зайчыку, якога дзеці даганялі і спрабавалі схапіць. Выхаванцы разам з клоўнам разглядалі рознакаляровыя паветраныя шарыкі, гулялі ў гульню “Падкінь шарык вышэй”, “Паветраны шарык, спыніся!”, пасля якіх Клёпа намаляваў вясёлыя тварыкі на шарыках і падарыў іх дзецям.

Напрыканцы дня   выхаванцы і бацькі падарылі адзін аднаму свае вясёлыя ўсмешкі і добры настрой! Усміхацца і дарослым, і дзецям – вельмі важна, бо вучонымі даказана, што смех, як і усмешка, умацоўвае здароўе : ад смеху пачашчаецца дыханне, распрацоўваюцца мышцы шыі, твару і жывата, павялічваецца колькасць кіслароду у крыві, стымулюецца выпрацоўка гармонаў добрага настрою. Усмешкі і добры настой выхаванцаў– найлепшы падарунак для выхавальнікаў яслей-сада і іх бацькоў!

Надзея Ёрчык,
выхавальнік я/с №3 г.Навагрудка