Цудоўнае свята, прысвечанае Дню маці і Пакрову Прасвятой Багародзіцы, адзначылі ў народным калектыве майстроў «Каляровая альтанка» раённага Цэнтра рамёстваў на творчай гасцёўні «Пад покрывам любві».

Мерапрыемства пачалося з адкрыцця выстаўкі «У лабірынтах натхнення». Цэнтральнае месца ў экспазіцыі займае тэма мацярынства. І тут прадстаўлены многія карціны Анжэлы Літвін, вышытыя ў манахромнай гаме. Гэтую серыю Анжэла Уладзіміраўна прысвяціла тэме жаночага прызначэння, шляху ад нараджэння да шчасця мацярынства. Серыя складаецца з 10 работ. Некалькі з іх яна вышыла сёлета, рыхтуючыся да ўдзелу ў выстаўцы на «Славянскім базары ў Віцебску».

Хобі, дамашняя ручная творчасць заўсёды былі цікавым відам дзейнасці, якім чалавек натхняў і займаў сябе пасля цяжкага працоўнага дня. Работы Любові Сямёнаўны Шмакавай выкананы ў тэхніках квілінгу і дэкупажу. З пяцігадовага ўзросту яна ўмела шыць на швейнай машынцы, а пазней пачала ствараць дыванкі і пледы з лапікаў. 20 гадоў таму Любоў Сямёнаўна прыехала з сям'ёй з Узбекістана і пасяліліся ў аграгарадку Уселюб. У рукі ёй трапіла кніжка па тэхніцы квілінгу – так пачалося захапленне новай творчасцю. Затым была засвоена тэхніка дэкупажу. На выстаўцы прадстаўлены пано ў тэхніцы квілінгу. Настрой і характар кожнай работы перадае каляравая гама. А шкатулкі, як неабходныя аксэсуары для любой жанчыны, выкананы ў тэхніцы дэкупажу.

Лялька – самая старажытная і найбольш папулярная цацка. Яна абавязковы спадарожнік дзіцячых гульняў і самы даступны для дзяцей твор мастацтва. Пра «тыльды», «снежкі», «мотанкі», лялькі з грунтаванага тэкстылю, аўтарскія фантазійныя лялькі расказалі іх стваральнікі Алена Шульга і Вольга Крака.

Цікавасць выклікалі дэкаратыўныя вырабы з дрэва Алега Грыцука, цацкі з ваты Кацярыны Ягоравай, упрыгожванні з лямцу Марыі Зарэцкай.
Сапраўдным падарункам стала віншаванне ад Уладзіміра Жырава – інваліда I групы па зроку. Для гасцей Уладзімір выканаў песні пад гітару.
Майстар-класы, загадкі, конкурсы дазволілі атрымаць карысныя веды і мноства станоўчых эмоцый.

Выстаўка «У лабірынтах натхнення» працягнецца да 25 лістапада. Запрашаем у Навагрудскі раённы цэнтр рамёстваў на выстаўку і майстар-класы.
Наталля Клімко,
кіраўнік народнага калектыву майстроў «Каляровая альтанка»
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |