До дня Великой
Победы осталось

Нягневіцкія школьнікі апошнія дні лета правялі ў школьным лагеры “Радзімічы”

Нягневіцкія школьнікі апошнія дні лета правялі ў школьным лагеры “Радзімічы”
28 августа 2019

40 хлопчыкаў і дзяўчынак Нягневіцкай сярэдняй школы правялі апошнія дні летніх канікулаў у школьным кругласутачным аздараўленчым лагеры “Радзімічы”. Комплекс мерапрыемстваў лагера краязнаўчага профілю быў накіраваны на зберажэнне гістарычна-культурных каштоўнасцей, папулярызацыю беларускай гісторыі, выхаванне патрыятызма, павагі да сваёй радзімы. У праект “Деці роднай зямлі” былі ўключаны мерапрыемствы з нагоды 75-годдзя Гродзенскай вобласці, 975-годдзя Навагрудка.

Кожны дзень летніх канікулаў не быў падобны на іншы. Дзеці знаёміліся з гісторыяй Гродзенскай вобласці пры стварэнні прэзентацыі “Гродзеншчына любая мая”, вывучалі гісторыю Навагрудка падчас правядзення квэст-гульні ”Я этим городом храним”, здымалі відэафільм аб гісторыі аграгарадка Нягневічы “Мой родны кут”. У сумеснай дзейнасці выхаванцы вывучалі традыцыі мясцовасці і праводзілі даследаванні вырошчвання і апрацоўкі лёну на нашай зямлі, збіралі матэрыял пра вядомых майстроў.

Прыемна захапіла выхаванцаў майстэрства Ніны Сяргееўны Моніч, якая па нітачцы стварала на льняным полі посцілак складаныя ўзоры. У доме Ніны Сяргееўны стаіць ткацкі станок, калаўрот, на прасніцы – кужаль. Не дом, а сапраўдны музей.

Вельмі ўразіла ўсіх сваім расказам пра бацьку ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, Шарэйка Тамара Георгіеўна, якая вярнулася жыць на сваю малую радзіму са Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Акрамя таго, яна чытала свае вершы пра нашу родную старонку, пра Навагрудчыну.

З даўніх часоў Навагрудчына славіцца працавітымі людзьмі. Гэта яны аднавілі разбураныя гарады і вёскі пасля Вялікай Айчыннай вайны, памножылі багацце не толькі малой радзімы і дабрабыт яе жыхароў, але і ўсёй Беларусі. І сярод іх лепшыя з лепшых – тыя, каго Радзіма адзначыла ганаровым званнем Героя Сацыялістычнай Працы: Каранеўская Марыя Сяргееўна, Глебка Васіль Аляксандравіч, Тур Пётр Рыгоравіч. Зацікавіла рабят і даследчая работа па збору матэрыялаў для праекта “Сэрцам адданыя роднай зямлі”. Выхаванцы сустракаліся з жыхарамі Нягневіч, старажыламі, роднымі Герояў Сацыялістычнай Працы.

Краязнаўчая работа захапляе рабят, бо ажыццяўляецца сувязь мінулага з днём сённяшнім і будучым. Перад выхаванцамі стаяла задача: падрыхтаваць інфармацыю аб земляках, якія пачэсна працавалі, служылі сваёй Радзіме, слава аб якіх жыве праз стагоддзі, і пра людзей, якія жывуць побач з намі і з’яўляюцца прыкладам адданасці роднай зямлі. Сапраўдным адкрыццём стала імя І.І. Малышэўскага, уражэнца нашай вёскі, гісторыка, доктара багасловія, прафесара, публіцыста. Сваёй навуковай працай ён унёс вялікі ўклад у агульнаславянскую царкоўна-гістарычную навуку.

Паход “Край мой любы” і экскурсіі ў Навагрудак, Мірскі замак, парк інтэрактыўнай гісторыі Сула – гэта далёка не ўсе мерапрыемствы, якія сталі для дзяцей той пляцоўкай, дзе раскрываліся іх творчыя здольнасці, загартоўваўся характар, праяўляліся лепшыя якасці.

alt alt alt alt alt

Лета завяршаецца, але наперадзе ў дзяцей яшчэ шмат цікавых спраў. Дзеці будуць дапамагаць па гаспадарцы ветэранам педагагічнай працы, наведваць хворых Нягневіцкай бальніцы, працаваць на добраўпарадкаванні помнікаў загінулым у першай сусветнай і Вялікай Айчыннай войнах, а таксама прымуць удзел у свяце “Дажынкі”.

Свой родны куточак мы любім як часцінку нашай Бацькаўшчыны. А кожная часцінка – своеасаблівы духоўны скарб, які неабходна зберагаць і павялічваць, каб і наступныя пакаленні маглі сказаць: зямля бацькоў – мая зямля.

Таццяна Нагорная,

дырэктар аздараўленчага лагера “Радзімічы”