Навагрудская спецшкола-інтэрнат далучылася да Тыдня ўстойлівай энэргетыкі

Навагрудская спецшкола-інтэрнат далучылася да Тыдня ўстойлівай энэргетыкі

Навагрудская спецшкола-інтэрнат далучылася да Тыдня ўстойлівай энэргетыкі

29 июня 2020 1791

Навагрудак адным з першых стаў актыўна рэалізоўваць экалагічныя праекты па скарачэнні выкідаў парніковых газаў і выкарыстанні аднаўляльных крыніц энергіі. Важная роля ў гэтым працэсе адводзіцца і жыхарам. У рамках правядзення тыдня у Навагрудскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інэрнаце для дзяцей з цяжкімі парушэннямі мовы, парушэннямі псіхічнага развіцця, цяжасцямі ў навучанні прайшоў шэраг мерапрыемстваў.

Членамі электраатрада “Ліхтарыкі” была праведзена акцыя “Эканомім энэргію разам”.

У бібіятэцы працавала кніжная выстаўка, на якой былі прадстаўлены навуковая і мастацкая літаратура на дадзеную тэму. Выхаванцы падрыхтавалі буклеты да правядзення тыдня устойлівай энэргетыкі, аформілі інфармацыйны стэнд “Тыдзень устойлівай энэргетыкі”.


Члены энэргаатрада правялі акцыю “Эканомім энэргію разам”, прынялі ўдзел у віктарыне “Энэргаэрудыт”, дзе паказалі свае веды па вывучэнню навакольнага асяроддзя і яго ахове. Прывіццё навыкаў экалагічна бяспечнага стылю жыцця вельмі актуальна на сягодняшні дзень. Бібліятэкар установы Літвінская Аксана Сцяпанаўна расказала дзецям пра тое, як можна зэканоміць энергарэсурсы ў школе і дома, якую ролю адыгрывае энергазберажэнне ў захаванні экалогіі Зямлі і якія правілы неабходна выконваць кожнаму, каб берагчы прыродныя рэсурсы.

Выхванцы пазнаёміліся з кнігай “Энерджы і дзеці “, выдадзенай ў межах праекта Еўрапейскага Саюза і Навагрудскага выканаўчага камітэта “Развіццё аднаўляльных крыніц энэргіі ў Навагрудскім раёне – Дарожная карта для экалагічна чыстай тэрыторыі пад рэдакцыяй “Пачатковая школа “.

Школьнікі праглядзелі займальны відэаролік і фільм пра крыніцы электраэнэргіі і іх рацыянальнае выкарыстанне, пасля чаго вырашылі шэраг практычных задач па складанні дыяграм: "Суадносіны сусветнага спажывання энергарэсурсаў. Асабліва спадабалася на канкрэтных прыкладах пераконвацца ў неабходнасці беражлівага і рацыянальнага падыхода да прыродных рэсурсаў. Паўтарылі 10 правілаў "як зберагчы энергію". Актыўна прымалі ўдзел у разгадванні рэбусаў і загадак.


Такім чынам, была зроблена выснова, што энергетыка выконвае важную ролю ў развіцці грамадства, і кожны чалавек павінен беражліва ставіцца да спажывання выгод цывілізацыі .

Мерапрыемствы, праведзеныя ў рамках тыдня далі магчымасць расказаць навучэнцам, што энергазберажэнне вельмі важна для паляпшэння навакольнага асяроддзя – і ў тым месцы, дзе мы жывем, і на ўсёй планеце.

Тыдзень устойлівай энергетыкі – гэта чарговы крок Навагрудка да таго, каб стаць «зялёным» горадам і павысіць культуру энергаспажывання насельніцтва.

Вольга Радчанка,

выхавацель Навагрудскай спецшколы-інэрната