“Нашы дзеці”. Святочны настрой і падарункі атрымалі выхаванцы Нягневіцкага яслі-сада ад работнікаў Харосіцкага СДК

20 декабря 2020 814

Акцыя “Нашы дзеці” – адна з самых добрых, якая напаўняе сэрца людзей цеплынёй і жаданнем зрабіць добрую справу. Для выхаванцаў спецыяльнай групы для дзяцей з ЦПМ Нягневіцкага ясляў-сада такі цуд арганізавалі работнікі Харосіцкага сельскага Дома Культуры – Бевз Венера Маўліеўна (загадчык), Жарыч Таццяна Мікалаеўна (мастацкі кіраўнік), Філіпчык Наталля Мікалаеўна (загадчык Харосіцкай сельскай бібліятэкі).

Як жа былі рады дзеці ў пераднавагоднія дні сустрэцца з Дзедам Марозам і Снягуркай. Іх вочкі свяціліся шчасцем. Яны распавядалі Дзеду Марозу навагоднія вершы, вадзілі карагод, і вядома ж атрымалі падарункі – цацкі, размалёўкі, смачнасці.

Акцыя “Нашы дзеці” гэта яшчэ адна магчымасць звярнуць ўвагу на дзяцей, каб дзеці ў сваю чаргу адчулі любоў і ласку дарослых, блізкасць казкі, разумелі, што цуд з імі можа адбыцца ў любую хвіліну.

Святлана Міхалкевіч,

Выхавальнік Нягневіцкага я/с