
У сярэдняй школе № 5 г. Навагрудка адзіныя ўрокі прайшлі для вучняў з 1-га па 11-ы класы. Карэспандэнт газеты наведала ўрокі «Цяпло бацькоўскай душы» ў 5-м «Б», 8-м «Б» і 11-м класах і даведалася пра тое, як яны прайшлі.

На уроку настаўнікі гаварылі з дзецьмі пра ўзаемаадносіны з бацькамі, абмяркоўвалі пытанні выхавання любві і павагі да бацькоў, павагі да сямейных каштоўнасцей, а таксама адзначалі, што ў Рэспубліцы Беларусь падтрымка сям'і з'яўляецца нацыянальным прыярытэтам, а сям'я выступае найважнейшай крыніцай фарміравання і развіцця асобы, назапашвання і перадачы традыцый, духоўных і маральных каштоўнасцей.

Вучні разважалі аб тым, што такое сям'я, што аб'ядноўвае членаў сям'і, аб сямейных традыцыях, падбіралі сем складальнікаў шчасця любой сям'і. Абмяркоўвалі якасці, якія дазваляюць сям'і жыць у любві і згодзе, прыводзілі прыклады беларускіх народных прыказак пра сям'ю і выхаванне.
Дзеці запісвалі запаведзі сямейнага шчасця на асобным невялікім лістку паперы, кожная з якіх сімвалізуе цаглінку будучага дома. Пасля замацавання цаглінак на дошцы з дапамогай магнітаў у хлопчыкаў і дзяўчынак атрымалася пабудаваць дом мары.

На ўроках «Цяпло бацькоўскай душы» настаўнікі тлумачылі вучням філасофскія прытчы, дапамагалі зразумець сэнс радкоў з верша В. Берастава «И эта любовь, до конца твоих дней останется тайной опорой твоей».

З вялікім задавальненнем дзеці паказвалі сямейныя фотаздымкі і расказвалі пра тое, чым займаюцца іх бацькі. Наперабой адзначалі, што хацелі быць падобнымі да бацькоў і гаварылі, якія якасці больш за ўсё цэняць у сваіх мам і татаў. Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі расказвалі аб сямейных каштоўнасцях і традыцыях у сваіх сем’ях.

З урокаў дзеці вынеслі галоўную высновау – сям'я павінна будавацца на прынцыпах любві, разумення, павагі, даверу, дружбы, дабрыні і ўзаемадапамогі.

Юльяна Лазар, «НЖ»
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |


















