Навагрудчына «учора і сёння»

Навагрудчына «учора і сёння»

01 декабря 2021 291

Асаблівы клопат – гэта жыллёвае будаўніцтва, добраўпарадкаванне горада і населеных пунктаў. У апошнія гады надаецца вялікая ўвага азеляненню, добраўпарадкаванню вуліц і тэрыторый устаноў і арганізацый.




АДУКАЦЫЯ
Усё, што ведае і ўмее чалавек – гэта вынік працы сістэмы адукацыі. На працягу ўсяго часу суверэннай Беларусі вялікая ўвага надаецца ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў, павышэнню якасці адукацыі і ўкараненню новых тэхналогій у адукацыйны працэс.




СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА
Асаблівая ўвага ў развіцці Навагрудскага раёна надаецца сельскагаспадарчай галіне. Рэгіён спецыялізуецца на вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі, вырошчванні збожжавых культур і цукровых буракоў. Вядзецца рэканструкцыя малочнатаварных ферм, ствараюцца новыя магутнасці з больш эфектыўнымі сучаснымі тэхналогіямі.




АХОВА ЗДАРОЎЯ
Нашы ўстановы аховы здароўя з'яўляюцца самастойнымі лячэбна-прафілактычнымі ўстановамі, у якіх аказваецца своечасовая даўрачэбная, спецыялізаваная кваліфікаваная медыцынская дапамога нашаму насельніцтву. Медыцына новага стагоддзя патрабуе, каб нашы спецыялісты былі ўзброеныя навуковымі ведамі, сучасным абсталяваннем і здольнасцю адгукацца на чужы боль.




ПРАМЫСЛОВАСЦЬ
Дынаміка развіцця прамысловых прадпрыемстваў за апошнія гады характарызуецца не толькі прыростам аб'ёмаў вытворчасці, але і правядзеннем маштабнай мадэрнізацыі, што дазваляе прадпрыемствам Навагрудчыны паспяхова канкурыраваць як на ўнутраным, так і на знешнім рынку. Больш за 50% прадукцыі рэалізуецца на экспарт. Арганізацыі раёна ажыццяўляюць знешнегандлёвую дзейнасць больш чым з 50 краінамі свету.




КУЛЬТУРА
Навагрудчына вядомая як край багатых культурных традыцый, дзе з даўніх часоў развіваецца музычнае і выяўленчае мастацтва, музейная і бібліятэчная справа, літаратурная творчасць, народныя рамёствы і мастацкая самадзейнасць. Гэта стварае каларыт адзінага і непаўторнага краю.



ПАСЛУГІ І ГАНДАЛЬ
Пастаянна павышаецца ўзровень якасці гандлёвага і бытавога абслугоўвання насельніцтва. Гандлёвая сетка Навагрудчыны – гэта не толькі магазіны Навагрудскага філіяла Гарадзенскага аблспажыўтаварыства, але і прыватныя вялікія гандлёвыя цэнтры, фірменныя магазіны і дыскаўнтэры, рынкі, шырокая сетка аб'ектаў грамадскага харчавання як у горадзе, так і ў сельскай мясцовасці. Паспяхова працуе камбінат бытавога абслугоўвання насельніцтва з развітой сістэмай комплексных прыёмных пунктаў, якія адкрыты ва ўсіх аграгарадках раёна.



СВЯТА
Штогод у Навагрудскім раёне праводзіцца мноства культурных мерапрыемстваў, якія набываюць новае гучанне і афармленне, пры гэтым захоўваючы і прымнажаючы народныя традыцыі. Жыхары раёна рознага ўзросту маюць магчымасць для развіцця сваіх талентаў і творчасці.




Отдел интернет-ресурсов, «НЖ»