До дня Великой
Победы осталось

Музычная майстэрня грэгарыянскага спеву прайшла У Навагрудку
20 ноября 2019

Музычная майстэрня грэгарыянскага спеву прайшла У Навагрудку

З 15 па 17 лістапада ў парафіі Святога Міхала Арханёла г. Навагрудка прайшла музычная майстэрня касцёльнага спеву для дарослых. Рэпетыцыі праводзілі лаўрэаты міжнародных конкурсаў, выкладчыкі філармоніі Аляксандр Музыкантаў, Вольга Перагуд, а таксама арганіст касцёла Андрэй Міхневіч.

Падчас рэпетыцый музычныя спецыялісты перш за ўсё засяродзіліся ўвагу ўдзелькаў майстэрні на пастаноўцы голасу. Затым асноўным напрамкам навучання быў грэгарыянскі харал – традыцыйны касцёльны спеў на працягу многіх стагоддзяў. Дзякуючы грунтоўнай і напружанай працы, удзельнікі засвоілі чатыры лацінскія грэгарыянскія песні. Кульмінацыяй майстэрні стала аздабленне спевам нядзельнай святой імшы. Харысты парафіі Святога Міхала Арханёла выразілі вялікую зацікаўленасць у прадаўжэнні такога роду музычных мерапрыемстваў, каб грунтоўней пазнаваць багатую традыцыю спеву Касцёла.




 

Ксёндз Юрый Жэгарын,

настаяцель парафіі Святога Міхала