У шосты школьны дзень Валеўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшла калектыўная творчая справа «Традыцыі маёй сям'і», якая аб'яднала вучняў 5-7 класаў.
Здаўна лічыцца, што сям'я – гэта ячэйка грамадства. Моцная сям'я – моцная дзяржава. Выхаванне цікавасці да гісторыі сваёй сям'і, сямейных традыцый, радаслоўнай – важны накірунак у выхаваўчай рабоце, які садзейнічае аб'яднанню класнага калектыву і, увогуле, калектыву вучняў і бацькоў.
Дзеці сталі гісторыкамі, якія складалі радаслоўнае дрэва, журналістамі, калі бралі інтэрв'ю ў бабуль і дзядуль, даследчыкамі, калі вывучалі значэнні сваіх імён.


У ходзе КТС былі прадстаўлены генеалагічныя дрэвы сем'яў, сямейныя альбомы і рэліквіі, анкеты бацькоў і ўрыўкі з сачыненняў вучняў.

Мерапрыемства закончылася выкананнем песні «Бацькоўскі дом», якую можна лічыць гімнам сям'і, а яго ўдзельнікі панеслі дамоў любоў і ўдзячнасць да сваіх родных.
Тамара Сурага,
класны кіраўнік 5 класа Валеўскага д/с-СШ


















