
У ходзе мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся пра гісторыю гэтага дня, пра гераічны подзвіг народа Беларусі, пра ўклад нашай краіны ў захаванне міру. У час гульні «Чароўная скрыначка» атрымальнікі сацыяльных паслуг па чарзе даставалі карткі, чыталі словы, якія характарызавалі нашу краіну і тлумачылі іх сэнс.



Разуменне міру, дабрыні і дружбы ўдзельнікі адлюстравалі ў сваіх пажаданнях, напісаных на папяровых далонях. З выразаных пялёсткаў сабралі сімвал миру – рамонак. Размалявалі галубоў, якія з’яўляюцца сімвалам міру, і напісалі на іх пажаданні сваім сябрам. У завяршэнні гадзіны, праслухаўшы верш Ірыны Мікуловіч «Голуб – сімвал міру». абмеркавалі, які ўклад у захаванне міру можа ўнесці кожны. Мерапрыемства дало магчымасць кожнаму ўдзельніку адчуць сябе патрэбным.
А. Ліннік, культарганізатар



















