Міжнародны дзень энергазберажэння прайшоў у Вераб’евіцкай школе

Міжнародны дзень энергазберажэння прайшоў у Вераб’евіцкай школе

Міжнародны дзень энергазберажэння прайшоў у Вераб’евіцкай школе

12 ноября 2020 1158

У 2008 годзе па ініцыятыве ўдзельнікаў Міжнароднага школьнага праекта па выкарыстанні рэсурсаў і энергіі SPARE 11 лістапада абвешчана Днём энергазберажэння. У мэтах прыцягнення ўвагі грамадскасці да рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў і развіццю аднаўляльных крыніц энергіі Рэспубліка Беларусь падтрымала і далучылася да святкавання Міжнароднага дня энергазберажэння. У 2020 годзе Рэспубліка Беларусь адзначае Міжнародны дзень энергазберажэння ў дванаццаты раз.



У гэты дзень ва ўстанове адукацыі прайшло шэраг мерапрыемстваў: урок «Энергазберажэнне» для навучэнцаў 8-9 класаў, анкетаванне «Як мы эканомім электраэнергію дома» для вучняў 6-7 класаў, вучні пачатковых класаў малявалі малюнкі, разгадвалі крыжаванкі, рэбусы па энергазберажэнню, у бібліятэцы аформлена тэматычная выстаўка «Беражы энергію! Захавай планету!», а  выхаванцы рознаўзроставай групы дзіцячага сада адправіліся падарожнічаць па краіне «Беражлівія». Таксама навучэнцы 8 класа папярэдне сумесна з бацькамі склалі энергетычны пашпарт свайго дома, а на навучальным занятку па фізіцы разлічылі сумарнае спажыванне электраэнергіі за суткі, вызначылі масу выкарыстанага паліва і аб'ём вылучанага пры гэтым вуглякіслага газу.


Усе мерапрыемствы былі накіраваны на прыцягненне ўвагі да праблем выкарыстання энергіі, эканоміі энергіі і энергарэсурсаў, ахове навакольнага асяроддзя, прыцягненне школьнікаў і іх бацькоў у карысную дзейнасць па энерга- і рэсурсазберажэнню. Вынік сённяшняга дня: мы абвяшчаем лістапад месяц – месяцам эканоміі электраэнергіі ў Вераб'евічах. З 11 лістапада стартуе акцыя  # «Давай _разам _з _намі».


Надзея Драніца,

настаўнік фізікі і матэматыкі Вераб’евіцкага д/с-БШ