Мікалай Чаргінец. Прызванне – пісаць!

Мікалай Чаргінец. Прызванне – пісаць!

Мікалай Чаргінец. Прызванне – пісаць!

21 октября 2022 427

Навагрудская раённая бібліятэка ладзіла літаратурную гасцёўню «Прызванне – пісаць!», прысвечаную 85-годдзю беларускага пісьменніка, грамадскага і палітычнага дзеяча Мікалая Іванавіча Чаргінца.

У гэтым годдзе Мікалаю Чаргінцу было прысвоена ганаровае званне Народнага пісьменніка Беларусі. Інтэрактыўнае заданне «Карагод народных» у гульнявой форме пазнаёміла з беларускімі пісьменнікамі. Эрудыцыя і інтуіцыя дапамаглі правільна суаднесці імёны Народных пісьменнікаў з іх партрэтамі. Пра цікавую і насычаную біяграфію беларускага літаратара, гераічныя старонкі лёсу, актуальнасць кніг аўтара ў Год гістарычнай памяці, творчы і літаратурны шлях юбіляра гаварылі разам з навучэнцамі Навагрудскага дзяржаўнага каледжа тэхналогій і бяспекі. Кніжны агляд пазнаёміў з творамі Мікалая Іванавіча, якія з’яўляюцца аднымі з самых папулярных і чытаемых з беларускіх аўтараў. Ён працуе ў дэтэктыўным жанры, першым ўвёў у літаратуру Беларусі так званы міліцэйскі дэтэктыў. Юнакам было прапанавана правільна вызначыць праўдзівыя і прыдуманыя факты пра юбіляра. Напрыклад, ці паверыце вы, што імя Мікалая Іванавіча ёсць ў Кнізе рэкордаў Гінеса? А, між іншым, гэта праўда! За разнапланавыя дасягненні ў галіне культуры і навукі імя Мікалая Чаргінца занесена ў 1998 годзе ў Кнігу рэкордаў Гінеса. А вось вуліцы Чаргінца ў Беларусі пакуль няма. Варта заўважыць, што юнакі палічылі, што факт праўдзівы і вуліца насамрэч ёсць у сталіцы. Цікава і пазнавальна прайшло мерапрыемства. Лёсам Мікалаю Іванавічу было вызначана прызванне — пісаць, а бібліятэкары дапамогуць знайсці маладому пакаленню сябе ў прызванні — чытаць! 

Святлана Чубрык ,
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі
ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка»