ГлавнаяНовостиОбществоЛітаратурна-музычная кампазіцыя «Пра Чарнобыль з болем і смуткам» прайшла ў Навагрудскім цэнтры культуры
Літаратурна-музычная кампазіцыя «Пра Чарнобыль з болем і смуткам» прайшла ў Навагрудскім цэнтры культуры
Літаратурна-музычная кампазіцыя «Пра Чарнобыль з болем і смуткам» прайшла ў Навагрудскім цэнтры культуры
26 апреля 2019
26 красавіка рашэннем Генеральнай Асамблеі ААН абвешчаны Міжнародным днём памяці ахвяр радыяцыйных аварый і катастрофу дзяржавах – членах Садружнасці. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС, якая адбылася 26 красавіка 1986 года, – гэта магутнейшая тэхнагенная катастрофа ХХ стагоддзя, якая закранула жыццё мільёнаў людзей. У памяць аб гэтых трагічных падзеях 26 красавікаў нашым раёне прайшоў шэраг мерапрыемстваў.
У Навагрудскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці г. Навагрудка прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя «Пра Чарнобыль з болем і смуткам». Падчас мерапрыемства гучалі літаратурныя творы ў вершах і прозе, музычныя кампазіцыі ў выкананні дзяцей і дарослых, удзельнікаў творчых калектываў Цэнтра культуры і ўстаноў адукацыі. Артысты расказалі гледачам пра цяжкасці, якія давялося перажыць беларускаму народу пасля гэтай жудаснай трагедыі.
Шэраг мерапрыемтваў прайшоў у раённай і сельскіх бібліятэках.
Вольга Зачосава, «НЖ»