
Госці і жыхары Навагрудка пачулі традыцыйныя беларускія спевы ў розных стылях, традыцыйны фальклор (аўтэнтыка), беларускія каляндарна-абрадавыя і сямейна-бытавыя песні. Побытавыя танцы: панямонскія кадрылі, кракавяк, падыспань, якія з задавальненнем выконвалі дзеці і моладзь, перанеслі ўсіх да цудоўных успамін пра «модныя» вячоркі нашых бабуль і дзядуль.



Народнае мастацтва, фальклор уяўляюць сабой унікальны пласт мастацкай культуры. У народнай творчасці, якая дэманстравалася падчас фестывалю, праяўляецца асноўная асаблівасць нацыі — еднасць.


«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |