Лагер “Асенняя рапсодыя” запрасіў школьнікаў на адпачынак

Лагер “Асенняя рапсодыя” запрасіў школьнікаў на адпачынак

Лагер “Асенняя рапсодыя” запрасіў школьнікаў на адпачынак

04 ноября 2020 922

Канікулы – гэта тая доўгачаканая пара, калі можна заняцца любімымі справамі. Адны  любяць адзіноту і пагэтаму праводзяць час дома, а другія, наадварот, любяць  актыўны адпачынак. Вось менавіта для актыўных і ініцыятыўных дзяцей гасцінна адкрыў свае дзверы на восеньскіх канікулах аздараўленчы лагер “Асенняя рапсодыя” пры Вераб’евіцкім дзіцячым садзе-базавай школе.


Кожны дзень мае сваю тэматыку: “Ура! Канікулы!”, “Вясёлка творчасці” , “Імя маёй Радзімы – Беларусь”, “Казачнае падарожжа”, “На шляху да здароўя і бяспекі”  і  “Казачная восень”. Кожны наведвальнік зможа знайсці мерапрыемства на свой густ, паспрабаваць свае сілы ў спартыўных мерапрыемствах, разнастайных віктарынах і конкурсах, а таксама падарыць часцінку дабрыні, прыняўшы ўдзел у дабрачынных акцыях.

Вось так і створыцца мелодыя восені або асенняя рапсодыя.  Я якой атрымаецца мелодыя, будзе залежаць ад усіх.

А.М. Амельяновіч,

начальнік лагера “Асенняя рапсодыя” пры Вераб’евіцкім д/с-БШ