
Праца круглага стала пачалася з прывітальнага слова «Добрая кніга добраму вучыць» ад выхаванцаў рэсурснага цэнтра па духоўна-маральным выхаванні дзіцячага сада №3 г. Навагрудка.

Пра ролю слова ў выхаванні духоўна-маральных якасцей чалавека ў сваім выступленні гаварыў настаяцель храма іконы Божай Маці «Неспадзяваная Радасць» протаіерэй Вадзім Кузьміч.

Аб супрацоўніцтве публічных бібліятэк Навагрудчыны з Навагрудскім благачыннем Праваслаўнай царквы расказала дырэктар раённай бібліятэкі Ірына Царук.

Цікавым і змястоўным вопытам работы з дзецьмі падзяліліся спецыялісты дашкольных і школьных устаноў, выкладчыкі асноў праваслаўнай культуры, бібліятэкары.




Важную ролю менавіта друкаванай кнігі ў духоўна-маральным развіцці дашкольнікаў адзначыла выхавацель дашкольнай адукацыі дзіцячага сада №3 Кацярына Аляшкевіч.

Народная казка таксама з’яўляецца сродкам выхавання дзяцей. Гэтай тэме было прысвечана выступленне настаўніка пачатковых класаў сярэдняй школы №4 Таццяны Адашкевіч. Аб выкарыстанні ў выхаваўчай рабоце духоўна-асветніцкіх выданняў Навагрудскай епархіі, цікавых метадычных напрацоўках для дзяцей рознага ўзросту расказала выкладчык «Асноў праваслаўнай культуры» Ладзеніцкай сад-базавай школы Вольга Чамяроўская. Пра ўздзеянне паэтычнага слова на душу чалавека расказала настаўніца сярэдняй школы № 3 Надзея Грамыка.
Папулярызацыя духоўна-маральнай літаратуры – прыярытэтны напрамак работы Навагрудскай бібліятэкі сямейнага чытання – стала тэмай выступлення загадчыцы бібліятэкі Ларысы Касцюк.
Рэдкая ўзнагарода – архірэйская грамата – была ўручана Навагрудскай раённай бібліятэцы, а таксама персанальную грамату атрымала загадчыца Навагрудскай біблітэкі сямейнага чытання Л.Л. Касцюк. Госці, якія выступалі, атрымалі ў падарунак ад Навагрудскага балагачыння духоўныя кнігі.



Круглы стол прайшоў вельмі насычана і плённа. А сумесная работа бібліятэк, устаноў адукацыі з Праваслаўнай царквой будзе абавязкова працягвацца. Для ўдзельнікаў круглага стала была арганізавана экскурсія па міні-музеі міні-макетаў «Страчаная спадчына» і рэтра-фотаатэлье.
Святлана Чубрык,
загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Навагрудскай раённай бібліятэкі
Присоединяйтесь к нашему Telegram-каналу!