Традыцыйна ў нашай школе заканчэнне зімы святкуецца масленічным тыднем. Вось і гэты год не стаў выключэннем. Яшчэ з раніцы 23 лютага ў школе поўным ходам ішла падрыхтоўка да свята: чакалі гасцей! А іх сабралася шмат! Вельмі хутка школьны двор быў запоўнены ўдзельнікамі і гасцямі свята. Сярод гасцей было шмат аднавяскоўцаў: ад самых маленькіх да людзей сталага ўзросту. Усіх сабрала Вясёлая Масленіца!
Творчы калектыў вучняў і настаўнікаў пастараліся стварыць святочны настрой і данесці яго да кожнага ўдзельніка мерапрыемства. Песні пад гармонік, народныя гульні-спаборніцтвы, трапныя прыказкі і прымаўкі, жарты і частушкі, карагоды, гуканне вясны – ўсё гэта зрабіла свята вясёлым, шумным і каларытным.

Пасля заканчэння народных гулянняў на свежым паветры, гаспадары свята гасцінна запрасілі ўсіх прысутных на кірмаш аладак і блінцоў, які размясціўся на другім паверсе школы. Блінныя бабы, аладкі-сонейкі, з начынкай і без, з мёдам, шакаладам, згушаным малаком, тварагом, яблыкамі, ягадамі, варэннем, макам, смятанкай, смажанай шкваркай і мачанкай – тут знайшліся пачастункі для кожнага.

Госці ў дом – дык і радасць у ім! Так вучыць нас народная мудрасць. Менавіта так сябе адчувалі гаспадары сённяшняга свята ў Ладзеніках! Педагогі і вучні школы ўпэўнены, што захаванне культурнай народнай спадчыны з’яўляецца асновай згоды і ўзаемапаразумення. Таму ў Ладзеніцкай этнашколе беражліва адносяцца, вывучаюць і захоўваюць народныя традыцыі, абрады і святы. З Масленіцай Вас!
Ірына Пікта, настаўнік пачатковых класаў Ладзеніцкай базавай школы