Хто марыць аб высакароднай прафесіі? Універсітэт грамадзянскай абароны МНС чакае вас

Хто марыць аб высакароднай прафесіі? Універсітэт грамадзянскай абароны МНС чакае вас

Хто марыць аб высакароднай прафесіі? Універсітэт грамадзянскай абароны МНС чакае вас

24 марта 2021 1094

Вам ужо споўнілася 17, але яшчэ няма 25 гадоў? Вы марыце аб высакароднай і мужнай прафесіі? У такім выпадку ўстановы адукацыі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях – гэта для вас. Запрашаем стаць студэнтам ДУА «Універсітэт грамадзянскай абароны МНС».

Тэрмін навучання – 4 гады. Навучанне праводзіцца на бюджэтнай і платнай асновах. Тэрмін падачы заяў – да 1 красавіка. Пры залічэнні на вучобу курсанты атрымліваюць поўнае дзяржаўнае забеспячэнне (харчаванне, форменнае абмундзіраванне, бясплатнае пражыванне, стыпендыю, медыцынскае абслугоўванне). Пасля заканчэння ўніверсітэта выпускнікам выдаецца дыплом з прысваеннем кваліфікацыі «Інжынер па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый», прысвойваецца спецыяльнае званне «лейтэнант унутранай службы», гарантуецца 100% працаўладкаванне. Дадаткова ва ўстанове вы можаце знайсці сабе занятак па інтарэсах: удзел у навуковай рабоце, заняткі ў спартыўных секцыях. Да таго ж курсанты праходзяць бясплатнае навучанне на права кіравання легкавым аўтамабілем і атрымлі­ваюць вадзіцельскае пасведчанне.

Акрамя таго, на базе ўніверсітэта створаны Спецыялізаваны ліцэй (аналаг Сувораўскага ваеннага вучылішча), які забяспечвае атрыманне выхаванцамі агульнай сярэдняй адукацыі з вывучэннем на павышаным узроўні асобных агульнаадукацыйных прадметаў і профільнай падрыхтоўкай да паступлення ва ўстанову адукацыі МНС Рэспублікі Беларусь.

У Спецыялізаваны ліцэй прымаюцца грама­дзяне Рэспублікі Беларусь мужчынскага полу пасля заканчэння 6-га класа ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі

Для таго, каб стаць абітурыентам, неабходна на працягу студзеня-­сакавіка звярнуцца ў Навагрудскі раённы аддзел па над­звычайных сітуацыях па адрасе: г. Навагрудак, вул. Мінская 89, тэл. 2-29-93, 8-029-6377674.

Віктар Маляўскі,

намеснік начальніка Навагрудскага РАНС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні