У ходзе мерапрыемства было адзначана, што Дзень Канстытуцыі – адно з важнейшых дзяржаўных свят. Яшчэ ў 1994 годзе 15 сакавіка быў прыняты Асноўны Закон нашай дзяржавы. Але Канстытуцыя шмат разоў удасканальвалася. Безумоўна, змест Канстытуцыі Беларусі павінен ведаць кожны грамадзянін нашай краіны.
У пачатку сустрэчы класны кіраўнік павіншавала ўсіх, хто адчувае адказнасць за лёс нашай Беларусі, усіх, каму дораг наш агульны беларускі дом.
У ходзе мерапрыемства вучні знаёміліся з некаторымі грамадазнаўчымі паняццямі: закон, права, рэферэндум, самакіраванне, парламент.
На некалькі хвілін прысутныя зазірнулі ў далёкае мінулае, успомнілі, калі была прынята Канстытуцыя суверэннай Беларусі. Гэта Закон законаў, гэта ўвасабленне пераемнасці і вопыту шматвяковага гістарычнага шляху нашай краіны. Вучні прыйшлі да высновы, што ўсе астатнія юрыдычныя дакументы не маюць права на існаванне ў выпадку супярэчання Кантытуцыі.
Прысутныя з упэўненасцю адзначылі, што сёння з надзеяй усе беларусы глядзяць у будучыню, таму што беларусы з’яўляюцца гаспадарамі сваёй зямлі. Мы ўсе разам ствараем будучыню для сябе.

Ва ўрачыстай абстаноўцы намеснік дырэктара школы па выхаваўчай рабоце Наталля Мігаль уручыла вучням кнігу «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь» – падарунак Прэзідэнта нашай краіны. Наталля Валяр’янаўна пажадала быць дастойнымі грамадзянамі сваёй Радзімы, памнажаць яе славу і берагчы яе багацці.
Напрыканцы сустрэчы прагучала песня «Белая Русь».
Вось такія мерапрыемствы спрыяюць выхаванню пачуцця патрыятызму і грамадзянскай адказнасці, любові да сваёй Радзімы, выхоўваюць пачуццё гонару за гістарычнае мінулае і сучасныя дасягненні Рэспублікі Беларусь.
Зоя Белуш,
класны кіраўнік 8 «А» класа СШ №3 г. Навагрудка



















