До дня Великой
Победы осталось

Калектыў Пятрэвіцкай школы прыняў удзел у ХVІІІ рэспубліканскай выстаўцы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці вучнёўскай моладзі

23 апреля 2019
Калектыў Пятрэвіцкага ВПК д\с-СШ стаў удзельнікам ХVІІІ рэспубліканскай выстаўцы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці вучнёўскай моладзі, дзе у рамках інтэрактыўнай творчай медыяпляцоўкі “Пятрэвіцкі батальён” ведае як праславіць малую радзіму” – установа прадставіла Гродзенскую вобласць ў дзень творчасці і спорту. На выстаўку мы былі запрошаны невыпадкова: распрацоўка матэрыялу “Як праславіць малую радзіму”, дзе быў абагулены вопыт работы ўстановы па праслаўленни малой радзімы ў рамках рэалізацыі  праекта “Інфармацыйная прастора на карысць”, была накіравана да ўдзелу ў рэспубліканскім этапе. DSC05436 DSC05443 Вучні і настаўнікі ў інтэрактыўнай форме паказалі, што за вынікам работы калектыву (мы дукаваліся ў 16 друкаваных выданнях Беларусі; пра нас створаны 4 тэлеперадачы раённага і абласнога ўзроўняў; пра нас ішла гутарка на тэлеканалах АНТ, СТВ, БТ-1, БТ-4, Нова-ТБ) стаіць скрупулёзная і мэтанакіраваная дзейнасць: спачатку неабходна арганізаваць, правесці пэўную работу, а затым пра яе расказваць у СМІ. На выстаўцы мы былі не адны. Нас падтрымала рэдакцыя газеты “Зорка” на чале са спецыяльным карэспандэнтам Юліяй Васілюк. Праслаўляць малую радзіму нам дапамагалі ААТ “Малочная кампанія Навагрудскія Дары”, Навагрудскі філіял  Гродзенскага аблспажыўтаварыства, філіял “Навагрудскі вінзавод”, упраўленне спорту і турызму райвыканкама, упраўленне адукацыі райвыканкама, Валеўская дзіцячая музычная школа мастацтваў. DSC05470 DSC05476 Дзякуючы Юшкевіч Н.А., на пляцоўцы школы ўсё кіпела. Ад жадаючых пайграць ў шашкі па-пятрэвіцку проста не было адбою. Наведвальнікі выстаўкі мелі магчымасць убачыць і пачуць “Пятрэвіцкі батальён”. Паслухаць, як гучаць цымбалы, і самім паспрабаваць найграць вядомыя мелодыі. Кожны жадаючы мог пазнаёміцца з асаблівасцямі Навагрудскага краю, даведацца, чым славіцца Пятрэвіцкая школа і ад чаго так свецяцца вочы ў вучняў пры кожным упамінанні пра яе. Дзеці вельмі ганарацца тым, што вучацца менавіта ў гэтай установе. Уражанні ад нашай інтэрактыўнай творчай медыяпляцоўкі,  пажаданні наведвальнікі выстаўкі, маглі пакінуць у спецыяльна створаным альбоме. DSC05520 DSC05469 DSC05477 Сустрэчы на такім ўзроўні заўжды павучальныя. Мы не толькі дзелімся вопытам, але і набіраемся вопыту ад іншых устаноў адукацыі па розных накірунках выхавання падрастаючага пакалення. Пасля 19 красавіка ў нас з’явіліся новыя перспектвы ў накірунку праслаўлення малой радзімы, узаемадзеяння з іншымі ўстановамі адукацыі не толькі ў рамках вобласці, але і рэспублікі. Наша работа была адзначана дыпломам ІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь за распрацоўку матэрыялаў “Як праславіць малую радзіму”. Мы зрабілі многае для таго, каб кожны народжаны на Пятрэвіцкай зямлі мог ганарыцца сваёй малой радзімай. DSC05395   А.І. Засадзінская, намеснік дырэктара па ВР Пятрэвіцкага д/с-СШ Фота Н. Юшкевіч   Варта пачытаць: В Новогрудском районном центре творчества детей и молодежи прошел областной семинар-презентация. На Новогрудчине прошел республиканский субботник (+Видео)