«Кафэ для поснікаў» працавала ў Валеўскай школе

«Кафэ для поснікаў» працавала ў Валеўскай школе
13 декабря 2020

Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту вядучая дзейнасць – гульня. У рамках праекта «Ад зямнога да нябеснага», які рэалізуецца ў Валеўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе сумесна з Петрапаўлаўскім храмам аграгарадка Валеўка і Навагрудскім раённым цэнтрам рамёстваў, прайшла гульня «Кафэ для поснікаў».


Вучні, якія наведваюць факультатыўны курс «Асновы праваслаўнай культуры» з дапамогай бацькоў і настаўнікаў падрыхтавалі постны стол. Яны прымянілі веды, атрыманыя на ўроках абсугоўваючай працы і з радасцю сервіравалі стол, упрыгожвалі стравы, а потым прэзентавалі любімыя постныя пачастункі сваёй сям’і.


Самае галоўнае, што за сталом ішла гаворка аб міласэрнасці, паслухмянасці, цярпенні, спачуванні і вышэйшай дабрадзейнасці – любві. Падобныя заняткі – гэта магчымасць дакрануцца да духоўнай культуры свайго народа.


Тамара Сурага,

настаўнік гісторыі і факультатыўнага курса

«Асновы праваслаўнай культуры”