З мэтай выхавання ў дашкольнікаў духоўна-маральнай асобы, імкнення да дабрыні, сціпласці, любові да бліжняга, беражлівых адносін да прыроды, паслушэнства, працавітасці, ветлівасці ў спецыяльнай групе для дзяцей з ЦПМ былі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя знаёмству з галоўным праваслаўным святам – Нараджэнне Хрыстова.
Каб стварыць атмасферу свята дзеці ўпрыгожылі жывую елку, якая расце на ўчастку дашкольнай установы адукацыі, тым самым збераглі жывое дрэўца. А цацкі для яе зрабілі сваімі рукамі з непрыдатнага матэрыялу. Вельмі прыемна было назіраць, як гледзячы на елачку радаваліся і весяліліся дзеці. А вось апавяданне “Калядны анёл” яны слухалі затаіўшы дыханне. Адчувалася, што гісторыя пра ўчынак дзяўчынкі, якая аддала ўсе свае падарункі тым, хто меў патрэбу ў іх, зрабіла глыбокае ўражанне на дзяцей.


Асабліва каштоўнымі ў калядныя дні становяцца падарункі, зробленыя сваімі рукамі. Нашы выхаванцы зрабілі паштоўкі з выявай анёлаў, з верай, што іх анёл створыць непаўторную атмасферу ўрачыстасці ў доме.
Спадзяюся, што знаёмства выхаванцаў з Калядамі запаліла іскрынку шчасця і дабрыні ў маленькіх сэрцах, тым самім садзейнічала далучэнню да асноў паваслаўнай культуры.
Святлана Міхалкевіч,
выхавальнік Нягневіцкага я/с



















