– Нічым асаблівым я не адзначыўся ў сваім жыцці, – такімі словамі пачынае нашу размову Леанід Іванавіч. – Звычайнае дзяцінства, пасля заканчэння сярэдняй школы №1 паехаў на Поўдзень, працаваў вальшчыкам лесу. Праз два гады вярнуўся на Навагрудчыну. Уладкаваўся на працу на завод газавай апаратуры. Напэўна, на тое, што пазней быў накіраваны у Чарнобыльскую зону, паўплываў той фактар, што я праходзіў службу ў авіяцыйных войсках ў хімічнай роце. Служыў у Калінінградскай вобласці. Пра Чарнобыльскую трагедыю чуў, але не думаў, што мне і маёй сям’і яна нечым пагражае. Здавалася, Навагрудак далёка. Аднак у ліпені атрымаў павестку ў ваенкамат, дзе папярэдзілі пра накіраванне на ваенную службу ў раёны, якія пацярпелі ад катастрофы на атамнай электрастацыі. З усіх куткоў да ЧАЭС з’язджаліся тысячы людзей: спецыялісты-хімікі і фізікі, ваенныя радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны, салдаты тэрміновай службы, будаўнікі, бульдазерысты, вадзіцелі, кранаўшчыкі, зваршчыкі. Так і я разам з навагрудчанамі Мікалаем Раманюком, Анатоліем Арцюхом, Віктарам Сілюціным быў накіраваны на ліквідацыю наступстваў у пазней адселеную вёску Новая Ельня Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці., – расказвае далей Л.І. Белкін. – Праводзілі дэзактывацыю тэхнікі, жылых памяшканняў, школы, здымалі верхні ўрадлівы слой глебы. Працавалі ў зоне з павышаным узроўнем радыяцыі.Праз тры месяцы Леанід Іванавіч вярнуўся дадому, да сям’і, дзе яго чакалі жонка, два сыны Віктар і Вячаслаў, дачка Таццяна. Пачалося размеранае жыццё. Тады не думаў, што сын таксама будзе ліквідатарам. У маі 1987 года сын Віктар быў прызваны Навагрудскім ваенным камісарыятам на ліквідацыю вынікаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Ён не так даўно адслужыў тэрміновую службу, уладкаваўся, як і тата, на завод газавай апаратуры. Наперадзе Віктара чакала камандзіроўка, якая зацягнулася амаль на 6 месяцаў. – Я працаваў на скрэперы – землярыйна-транспартнай машыне, якая прызначана для паслойнай рэзкі грунту. У Касцюковіцкім раёне мы здымалі забруджаную радыенуклідамі глебу, вывозілі яе на спецыяльныя магільнікі. Тыя камандзіроўкі, безумоўна, адбілася і на маім здароўі, і на здароўі таты. Тады ніхто з нас не думаў пра небяспеку, наступствах ды і часу не было для разважанняў, – гаворыць Віктар Леанідавіч. – Мы проста выконвалі сваю работу, як і кожны, каго накіравалі туды. Разам мы змаглі часткова прадухіліць далейшае распаўсюджанне радыеактыўных адходаў. Леанід Іванавіч і Віктар Леанідавіч, як і сотні людзей, самаахвярна выконвалі важную і неабходную работу, грамадзянскі абавязак. – Нягледзячы ні на што, жыццё працягваецца. Трэба ўмець радавацца кожнай хвіліне, кожнаму новаму дню. Сёння радуюся чатыром унукам, – дадае ў завяршэнне нашай размовы Леанід Іванавіч. – На вясенне-летні перыяд пераязджаем з горада ў вёску. У нас у Мотчы прыгожыя краявіды, працую на роднай зямлі. Аднаго толькі жадаю, каб такіх страшных трагедый у гісторыі Беларусі больш не было, каб людзі займаліся любімай справай на карысць роднай краіны. Вольга Пісар, "НЖ" Варта пачытаць: Новогрудчане пополнят ряды Вооруженных Сил Республики Беларусь В центре внимания новогрудских спасателей – жилой сектор
- Объективно
- Спорт
- VII Всебелорусское народное собрание
- Беларусь - это мы
- Благоустройство и порядок
- Боль и память
- ВНС: время конкретных дел
- Год белорусской женщины
- Города побратимы
- Гороскоп
- Диалоговая площадка
- ЗОЖ. Здоровье
- Информационный дневник
- Калейдоскоп
- Конституция
- Мнения. Комментарии.
- Молодежь. Будущее. Беларусь.
- Навстречу выборам
-
Наши проекты
- Аб чым маўчаць абеліскі
- Ваша Победа - моя жизнь
- Вуліца імя героя
- Диалог поколений
- Дорогами сожженных деревень
- Ее крылья-семья
- Женские судьбы в истории Новогрудчины
- Женский след в истории подвига
- Женский старт
- З попелам у сэрцы
- История читателя
- Мудрость в деталях
- Мудрость старших – сила молодых
- Насустрач Перамозе
- Паміж вайной і дзяцінствам
- Памяць пакаленняў: дзеці вайны
- Перамога ў кожным радку
- РОСТки будущего
- Сеть обмана
- Там, где горит свет в окнах
- Формула успеха – женский подход
- Новогрудчина на пути к 980-летию
- Новости Новогрудчины
- Нужна помощь
- Отвечает участковый инспектор
- Погода
- Подписка
- Полезные советы от редакции
- Происшествия
- Профилактика. Безопасность
- Сбор предложений по проблемным вопросам законодательства
- Сведкi эпохi
- Содействие занятости
- СТОП Экстремизм
- Туристам на заметку


















