
Вучні і педагогі Валеўскага дзіцячага сада-сярэдняй школы разумеюць наколькі важна клапаціцца не толькі пра сваё здароўе, але і пра тое багацце, якое нездарма называюць лёгкімі планеты. Ва ўстанове адукацыі працуе адно з найстарэйшых школьных лясніцваў. Дзякуючы мэтанакіраванай рабоце ў супрацоўніцтве са Свіцязянскім лясніцтвам наша школа выхавала не адно пакаленне сяброў лесу. 9 кастрычніка члены школьнага лясніцтва сумесна з валанцёрскім атрадам «Данко» з задавальненнем і ахвотай далучыліся да дабрачыннай рэспубліканскай акцыі «Чысты лес».



Ад таго, як мы будзем клапаціцца аб нашым зялёным багацці сёння, у пэўнай меры залежыць наша заўтра. Рабяты сумесна з педагогамі аказалі дапамогу лясгасу ў ачыстцы ад смецця ляснога масіву рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Свіцязянскі». Пільная ўвага была нададзена добраўпарадкаванню прыдарожнай тэрыторыі і зоне масавага адпачынку на возеры Свіцязь.

Асаблівы гонар агульнай добрай справе надавала тое, што акцыя «Чысты лес-2021» была прымеркавана Году народнага адзінства. Моладзь цвёрда пераканана ў тым, што толькі гуртаванасць, салідарнасць і паразуменне – залог шчаслівай будучыні Беларусі.
Іна Мікалаеўна Адашкевіч,
кіраўнік валанцёрскага атрада «Данко»
Валеўскга дзіцячага сада-сярэдняй школы,
Навагрудскага раёна
кіраўнік валанцёрскага атрада «Данко»
Валеўскга дзіцячага сада-сярэдняй школы,
Навагрудскага раёна



















