До дня Великой
Победы осталось

Фестываль настольных гульняў прайшоў у Пятрэвіцкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе

05 февраля 2020

Чым заняць дзіця ў вольны ад заняткаў час? Як зрабіць яго вольны час змясцоўным і карысным? Падказку для вырашэння гэтага пытання нам даў Музей дзяцінства г.Мінска, які мы наведалі ў лістападзе гэтага года. Там мы ўбачылі экпазіцыю «Настольныя гульні на працягу часу».

Настольныя гульні. Здавалася б, што можна гаварыць аб іх у сучасны час, век інфармацыйных тэхнанолій, калі ўсё чалавацтва, асабліва паддатлівыя дзіцячыя розумы, захапіў моцнымі ціскамі Інтэрнэт.. і не хоча адпускаць?

А гаварыць аб іх можна многа. Настольныя гульні развіваюць зрокавую памяць, увагу, логіку, уяўленне, вобразнае мышленне. Гульні дапамагаюць развіваць уседлівасць, імкненне рухацца да пастаўленай мэты, пераадольваць перашкоды.

alt alt alt alt alt alt alt alt alt alt alt alt

Менавіта пагэтаму ў адну з субот у Пятрэвіцкай школе было вырашана правесці фестываль настольных гульняў. Прычым, было абмоўлена, што гульні класныя калектывы павінны прыдумаць самастойна. На працягу двух тыдняў дзеці разам з класнымі кіраўнікамі працавалі над пастаўленай задачай. Кожнаму хацелася не выглядаць на фестывалі горш за іншых, даказаць, што свет дзіцячых захапленняў вялікі, што ёсць месца творчым адкрыццям. Да падрыхтоўчага этапу падключыліся бацькі, прабацькі.

І вось фестываль адкрыўся. Чаго тут толькі не было? Такой колькасці гульняў ніхто не чакаў. Некаторыя класы выставілі па 5-6 гульняў. Трывога, каб не прайшлі міма твайго стала, тваёй настольнай гульні, была толькі першыя хвіліны. Затым – сапраўдны ажыатаж. Вучні ігралі ў настольны футбол, абсталяваны з дапамогай пластыкавых стаканчыкаў і грэцкіх арэхаў; настольны хакей, зроблены з драўляных шпажкаў і папяровых хакеістаў; твістэр, але для пальчыкаў рук; розныя віды лато, але аформленыя дзіцячымі рукамі; лабірынты, картасхемы, лагічныя гульні.

Не абыйшлося і без традыцыйнай гульні ў шашкі, і нетрадыцыйнай таксама (вучні з дапамогай шашкаў гулялі ў «вугалкі», «марскі бой», «атаку»).

З’явіліся аднекуль і настольныя сямейныя гульні, з дапамогай якіх бацькі і дзеці вабаць вечарамі свой вольны час.

Ну як тут устаяць настаўнікам? Яны таксама сталі актыўнымі ўдзельнікамі фестывалю.

Нямеці філосаф Артур Шапенгауэр пісаў: «Вольны час каштоўны настолькі, наколькі каштоўны сам чалавек». Няхай вольны час нашых дзяцей будзе змясцоўным і каштоўным.

 

Аксана Засадзінская,

намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Пятрэвіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы