У рамках рэалізацыі абласной прафілактычнай праграмы “Шанс кожнаму” дзеці і выхавальнікі спецыяльнай групы з ЦПМ Нягневіцкага яслі-сада прынялі ўдзел у інфармацыйнай кампаніі па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, што праходзіць на Навагрудчыне “Папярэдзім ДТЗ з удзелам дзяцей разам” і правялі акцыю “Засвяціся ў цемры”. Не сакрэт, што цёмная дарога небяспечная і поўная нечаканасцяў, тым больш, для дзяцей пешаходаў. Не малаважным фактам для зніжэння аварыйнасці ў цёмны час сутак з’яўляецца выкарыстанне пешаходамі святлоадбівальных элементаў на вопратцы.
Каб замацаваць і ўзбагаціць веды дзяцей аб прызначэнні святлоадбівальных элементаў, замацаваць элементарныя веды аб правілах дарожнага руху з выхаванцамі былі праведзены гутаркі “Святлоадбівальнік-навошта ты нам?”, “Правілы для пешаходаў”.
З дашкольнікамі чыталі і завучвалі вершы пра святлоадбівальнікі: “Мне мама купіла простую цацку”, “Цуда-светлячок”, “Мама флікер мне купіла”, “Калі сонейка не свеціць”; уважліва прачыталі і абмеркавалі казку Віктара Кудлачова “Страчаны флікер”.
Дзеці паказвалі, якія святлоадбівальнікі ў іх ёсць на вопратцы.
У прыёмнай бацькі змаглі азнаёміцца з інфармацыйнымі матэрыяламі па папярэджанні ДТЗ: літаратурай, дыдактычнымі гульнямі, лэпбукам.
Паколькі, у складанай эпідэміялагічнай абстаноўцы бацькі не могуць збірацца разам на кансультацыі, педагогамі былі выраблены буклеты “Увага, флікер!”, “Флікер – ратуе жыццё” і агітацыйныя лісты “Святлоадбівальныя элементы як прафілактыка ДТЗ”, якія былі ўручаны кожнаму з бацькоў.
Бацькі мелі магчымасць браць матэрыялы дадому, у спакойнай абстаноўцы азнаёміцца з іх зместам.
Спадзяёмся, то праведзеная акцыя дапамагла звярнуць увагу бацькоў на адказнае выкананне правілаў дарожнага руху, на неабходнасць нашэння святлоадбівальных элементаў на дзіцячай вопратцы з мэтай забеспячэння бяспекі сваіх дзяцей.
Святлана Міхалкевіч,
выхавальнік Нягневіцкага яслей-сада