Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны прайшоў ва Уселюбскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе

Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны прайшоў ва Уселюбскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе

Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны прайшоў ва Уселюбскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе

18 июня 2021 937
Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне заўсёды было важным і актуальным у нашай школе. Немагчыма вырасціць сапраўднага грамадзяніна і годнага чалавека без паважлівага стаўлення да сваіх вытокаў, любві да сваёй Радзімы, да яе традыцый. Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне таксама стала лейтматывам планавання работы з выхаванцамі профільнага палатачнага лагера ў маляўнічым месцы “Энерджайзер”.

Напярэдадні 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў лагеры прайшоў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Тэматычныя мерапрыемствы, праведзеныя ў гэты дзень, накіраваны на фарміраванне ў дзяцей пачуцця патрыятызму, любові да Радзімы, адказнасці за яе будучыню.
Дзень пачаўся акцыяй “Паштоўка ветэрану”. Яркімі, змястоўнымі паштоўкамі дзеці віншавалі сваіх прадзядуль і прабабуль і дзякавалі за перамогу. Выхаванцы лагера праявілі ініцыятыву і наведалі Магілу Невядомага Салдата ў в. Уселюб і ўсклалі кветкі.


Змястоўнай і пазнавальнай для дзяцей была экскурсія ў школьны музей “Вехі гісторыі”. Кіраўнік музея расказала вучням пра іх землякоў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны – Іване Журко, Люсі Сечка, А.А. Журко, партызане А.І. Дзяшуку. Дзеці слухалі расказы аб подзвігу Люсі Сечка, аб іншых удзельніках партызанскага партызанскім руху на тэрыторыі нашага раёна падчас вайны  з цікавасцю і задавалі пытанні.


У другой палове дня хлопчыкі і дзяўчынкі змаглі праявіць свае спартыўныя здольнасці, лоўкасць , хітрасць і знаходлівасць у ваенна-патрыятычнай гульні “Зарнічка”.

  А.М. Кліменка,

выхавальнік профільнага палатачнага лагера “Энерджайзер” Уселюбскага д/с-СШ