Дабро жыве ў “ДабраГрадзе”. Восеньскія канікулы валеўскіх школьнікаў праходзяць цікава і пазнавальна

Дабро жыве ў “ДабраГрадзе”. Восеньскія канікулы валеўскіх школьнікаў праходзяць цікава і пазнавальна

Дабро жыве ў “ДабраГрадзе”. Восеньскія канікулы валеўскіх школьнікаў праходзяць цікава і пазнавальна

05 Ноября 2020 658

Восеньскі адпачынак – гэта не проста перапынак у вучэбнай дзейнасці дзіцяці. Гэта актыўная пара яго сацыялізацыі, удзелу ў грамадска значнай і пазнавальнай дзейнасці. Менавіта таму забеспячэнне занятасці школьнікаў у перыяд восеньскіх канікул з’яўляецца важным напрамкам дзяржаўнай палітыкі ў галіне адукацыі дзяцей і падлеткаў. Лагер з дзённым знаходжаннем “ДабраГрад” пры Валеўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе закліканы стварыць аптымальныя ўмовы для паўнацэннага адпачынку дзяцей, рэалізацыі іх патрэбы ў індывідуальнай, фізічнай і сацыяльнай кампенсацыі ў вольны час.

Выхаванцы лагера штодзённа ўключаюцца ў інтэрактыўную сумесную дзейнасць. Дарослымі створаны   ўмовы для самарэалізацыі і самаразвіцця дзяцей з улікам іх інтарэсаў, творчых здольнасцей, а таксама эпідэміялагічнай сітуацыі.



Дабро нараджаецца ў сэрцы – упэўнены педагогі і выхаванцы лагера. І ўжо не раз пераканаліся, як прыемна дарыць дабро свайго сэрца іншым. Жыхары “ДабраГрада” з вялікай стараннасцю і любоўю сваімі рукамі зрабілі вясёлыя сувеніры-сонейкі і ў ходзе экскурсіі “Мой родны аграгарадок” дарылі іх сваім аднавяскоўцам і проста сустрэчным людзям, атрымліваючы ў адказ шмат добрых слоў, падзяк, усмешак.


Кожны наступны дзень з’яўляецца лагічным працягам  ланцужка добрых спраў. Гэта і дзіцячы хэнд-мэйд “Рукам работа – сэрцу радасць”, калі ў добрых дзіцячых руках звычайныя асеннія лісточкі ператвараюцца ў прыгожыя ружы, каб падарыць іх сваім матулям. Гэта і фотапаляванне, вынікам якога стала прэзентацыя-калаж “Што нам Восень падарыла?”. Жыхары цудоўнага “ДабраГрада” стварылі вясёлку з непаўторных усмешак, атрымаўшы перамогу ў конкурсе ўсмешак у намінацыях: “Самая загадкавая”, “Самая яркая”, “Самая прамяністая”. А колькі творчасці і фантазіі праявілі дзеці ў майстэрні добрых спраў ”У гасцях у Восені”! Думаем, спадарыня Восень была задаволена, атрымаўшы ў падарунак свой асабісты партрэт з асенняй лістоты з яркай пазалотай.


Эстафета добрых спраў у лагеры працягваецца. Наперадзе яшчэ шмат добрага, карыснага і цікавага!

Ірына Рачко,

намеснік дырэктара аздараўленчага лагера пры Валеўскім д/с-СШ