Да Дня Перамогі выхаванцы Нягневіцкага дзіцячага цэнтра развіцця дзіцяці рыхтаваліся разам
09 мая 2020

Да Дня Перамогі выхаванцы Нягневіцкага дзіцячага цэнтра развіцця дзіцяці рыхтаваліся разам

Дзень Перамогі – гэта свята, якое датычыцца ўсіх людзей нашай краіны. Таму што ў кожнага з нас ёсць прадзеды, дзяды, бацькі, бабулі, прабабулі – удзельнікі вайны, якія аддалі свае жыцці за самае дарагое, што ёсць у чалавека, – за жыццё і свабоду сённяшняга дня.

Сёлета ўся краіна адзначае 75-ю гадавіну з дня Вялікай Перамогі нашага народа ў Вялікай айчыннай вайне. Дакрануцца да свята важна ўсім, асабліва дзецям. Бо менавіта ім далей захоўваць памяць аб гэтай вялікай падзеі ў гісторыі нашай краіны. Таму так важна знаёміць дзяцей з гісторыяй роднай краіны, вучыць любіць яе, шанаваць і паважаць заслугі і подзвігі нашых ветэранаў.

З мэтай выхавання ў дзяцей патрыятычных пачуццяў, цікавасці да яе гераічнага мінулага, павагі да загінулых абаронцаў Радзімы, дзеці, удзельнікі  “Творчай майстэрні”, выканалі калектыўныя  работы “Салют Перамогі!” і “Мір на зямлі!”.





Вольга Старжынская,

намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці