Час прыгод і цудаў прыйшоў ва Уселюбскую школу

Час прыгод і цудаў прыйшоў ва Уселюбскую школу

Час прыгод і цудаў прыйшоў ва Уселюбскую школу

02 января 2021 1036

Новы год, Каляды... Кожнае дзіця з асаблівым нецярпеннем чакае гэтых свят. Гэта час, калі родныя і блізкія, сябры збіраюцца разам, дараць адзін аднаму падарункі, гавораць добрыя пажаданні. Дзеці вераць у цуды, якія ў іх жыцці могуць здзяйсняцца толькі дзякуючы любові і клопату бацькоў, блізкіх людзей.

Але ёсць дзеці, якія засталіся без бацькоўскай апекі, а таксама дзеці, якія пражываюць у сацыяльных прыютах. Гэтыя дзеці таксама, як і ўсе, мараць аб цудзе на Ражаство, аб падарунках, добрых бацьках, якія іх любяць.

Мары гэтых дзяцей не могуць здзейсніцца без удзелу неабыякавых да іх лёсу людзей.

Самая добрая Рэспубліканская акцыя “Нашы дзеці” крочыць па краіне. Яе мэта – абагрэць душэўнай цеплынёй дзяцей, якім сёння асабліва патрэбна ўвага і падтрымка.


Не засталіся ў баку ад добрых спраў і вучні Уселюбскага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Усе жадаючыя змаглі прыняць удзел у зборы падарункаў дзецям, якія знаходзяцца ў сацыяльным прыюце г.Навагрудка. Навагоднія святы пройдуць, але самае галоўнае, каб засталося свята ў душах дзяцей. Гэта дазволіць ім захаваць веру ў дабрыню, падтрымку, спачуванне.

Жанна Антановіч,

настаўнік пачатковых класаў Уселюбскага д/с-СШ