26 красавіка штогод адзначаецца Міжнародны дзень памяці загінулых у радыяцыйных аварыях і катастрофах.

«Чарнобыль – наш боль і памяць» – з такіх слоў пачалася гутарка з выхаванцамі спецыяльнай групы Нягневіцкай сярэдняй школы.
Дзеці даведаліся пра Чарнобыль, радыяцыю, наступствы выбуху, пра ліквідатараў, якія былі наскрозь прашытыя смяротнай радыяцыяй.

Выхаванцы паглядзелі прэзентацыю аб самой аварыі і разглядзелі фотаздымкі трагедыі. У ходзе мерапрыемства дзеці даведаліся як паўплывала радыяцыя на здароўе людзей і навакольнае асяроддзе. У завяршэнне хвілінай маўчання ўшанавалі памяць ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і мірных жыхароў – ахвяр тэхнагеннай катастрофы.

Спадзяёмся, што атрыманыя важныя веды ў час гутаркі, дапамогуць дзецям зразумець, як важна берагчы навакольнае асяроддзе і сачыць за бяспекай.
Вольга Карповіч, выхавальнік дашкольнай адукацыі
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |



















