Бярэм прыклад і таксама пачынаем весці здаровы лад жыцця! Як праводзяць час жыхары Пятрэвіч на школьным стадыёне
26 июля 2020

Бярэм прыклад і таксама пачынаем весці здаровы лад жыцця! Як праводзяць час жыхары Пятрэвіч на школьным стадыёне

Давялося сёння практычна ўвесь вечар правесці на школьным стадыёне аграгарадка Пятрэвічы, які амаль ніколі не пустуе ў летнюю пару і пры добрым надвор'і. Нават нягледзячы на ​​спякоту знаходзяць сабе тут занятак аматары спорту.

І пакуль не сцямнее тут ідзе актыўная дзейнасць. Жадаеце футбольны матч – калі ласка! А яшчэ скачкі ў даўжыню, падцягванне, адцісканні … Спартыўны інвентар заўсёды можна атрымаць у дзяжурнага па стадыёну.





А прота на роварах пакатацца і пасядзець у школьным парку! А добры летні настрой?!

У 19.00 па аўторкам і пятніцам пачынаюцца матчы па міні-футболе.





Вось так праходзіць амаль кожны вечар на школьным стадыёне ў Пятрэвіцкай школе Навагрудскага раёна – сумесныя гульні выхоўваюць у дзяцей дух калектывізму, узаемавыручку і адказнасць.

Галоўнае – дарослыя і дзеці заўсёды разам! Адпачываем з карысцю для ўласнага здароўя і настрою.

Бярэм прыклад і таксама пачынаем весці здаровы лад жыцця!

Наталля Юшкевіч,

бібліятэкар Пятрэвіцкага дз/сада-СШ