“Духовных книг Божественная мудрость” – пад такой назвай прайшоў бібліяўрок для вучняў пачатковых класаў школы у рамках праекта “Ад зямнога да нябеснага”, які рэалізуецца нашай ўстановай адукацыі сумесна з храмам святых апосталаў Пятра і Паўла і Навагрудскім цэнтрам рамёстваў.
Аб кнізе як кладзезі мудрасці расказала вучням бібліятэкар Т.А.Жыткевіч, якая пазнаёміла ўсіх з літаратурнай выстаўкай “Ад душы і для душы”. Настаяцель храма айцец Аляксандр расказаў аб важным перыядзе для кожнага хрысціяніна – пасце і тых дабрачыннасцях, якія павінны стаць асновай жыцця кожнага з нас.
Т.М. Сурага, настаўніца факультатыўнага курса “Асновы праваслаўнай культуры” запрасіла прысутных у цудоўны свет творчасці дзіцячага пісьменніка Б.Ганага, прапанаваўшы ўрыўкі з твораў аўтара.
Бібліяўрок прадоўжыўся ў форме гульні “ Што? Дзе? Калі? “ Дзеці спрабавалі знайсці маральную ацэнку учынкаў герояў кніг Б.Ганага, шукалі адказ на пытанне “а як бы я паводзіў сябе на іх месцы?”
У канцы занятку мы складалі букет дабрачыннасцей. У цэнтры якога, маленькія хрысціяне размясцілі Любоў. Гульня “Далонь дабрыні” дапамагла кожнаму знайсці свой шлях да галоўнай каштоўнасці і да бліжняга.
Бібліяўрок закончыўся ўручэннем духоўных падарункаў.
Т.М.Сурага,
настаўнік гісторыі і факультатыўнага курса “Асновы прваслаўнай культуры”



















