Кожная пара года прыгожа па-свойму: лета дорыць нам цяпло і шмат яркіх уражанняў, вясна абуджае прыроду, робячы зялёным і жывым ўсё вакол, зіма апранае голыя галіны дрэў у сярэбраныя ўборы, а восень зачароўвае каляровай прыгажосцю.

У гэтым годзе вельмі парадавала восень сваімі цёплымі сонечнымі дзянёчкамі. У адзін з такіх восеньскіх дзён выхаванцы спецыяльнай групы Нягневіцкай СШ накіраваліся на прагулку ў восеньскі парк, каб паназіраць за зменамі ў прыродзе. Усе з цікавасцю разглядвалі па-восеньскі прыбраныя дрэвы, збіралі рознакаляровыя лісты, рабілі з іх прыгожыя букеты, бегалі па апаўшай лістоце, радаваліся яе шапаценню пад нагамі. І вядома ж, на свежым паветры працэс пазнання і навучання становіцца вясёлым і цікавым, а як следства – эфектыўным і запамінальным. Дзеці, разам з назіраннем за прыродай, засвойвойвалі новыя граматычныя катэгорыі і пашыралі свой слоўнікавы запас.

Такія прагулкі садзейнічаюць умацаванню здароўя дзяцей і прыносяць задавальненне ад зносін з прыродай. Выхаванцы атрымалі зарад бадзёрасці, станоўчыя эмоцыі і яркія ўражанні ад багатай палітры восені.

Вольга Карповіч,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
Вольга Война,
настаўнік-дэфектолаг
«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |