Азбуку дарожную – трэба ведаць кожнаму. Юныя чытачы Навагрудскай раённай бібліятэкі прытрымліваюцца асноўных правіл руху

Азбуку дарожную – трэба ведаць кожнаму. Юныя чытачы Навагрудскай раённай бібліятэкі прытрымліваюцца асноўных правіл руху

Азбуку дарожную – трэба ведаць кожнаму. Юныя чытачы Навагрудскай раённай бібліятэкі прытрымліваюцца асноўных правіл руху

22 октября 2022 250

У нашым горадзе шмат пешаходаў і транспарту. Пешаходы гаспадараць на тратуарах, а транспарт на – дарозе. Калі тыя і другія прытрымліваюцца правіл дарожнага руху, то яны не перашкаджаюць адзін аднаму.

Закон вуліц і дарог суровы. Ён не даруе, калі пешаход ідзе па вуліцы дзе яму ўздумаецца, не прытрымліваючыся правіл. Але гэты закон у той жа час і вельмі добры: ён захоўвае людзей ад страшнага няшчасця, беражэ іх жыццё.

Бяспека дарожнага руху сёння вельмі актуальная праблема, бо кожны з нас штодня сутыкаецца з неабходнасцю знаходзіцца на вуліцы. Асноўнай прычынай ўзнікнення вялікай колькасці ДТЗ, і, як следства, смярцей на дарогах, з'яўляецца імклівы рост колькасці аўтамабільнага транспарту, хуткасці яго перамяшчэння. Многія проста не ведаюць правілаў паводзін на дарозе. Здзіўляе безадказнасць удзельнікаў дарожнага руху ў адносінах да сабе і навакольных.

Культура паводзін дзяцей на дарозе – асобная актуальная тэма. Асноўныя правілы – рух па вуліцы, правілы яе пераходу, агульныя веды аб дарожных знаках, паводзіны пасажыраў у транспарце былі разгледжаны на мерапрыемстве «Азбуку дарожную – трэба ведаць кожнаму», якое днямі прайшло ў аддзеле па абслугоўванні дзіцячага чытача ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка».

На сустрэчу да вучняў 3-х класаў СШ №1 прыйшлі прадстаўнікі ДПС МА ДАІ г. Навагрудка старэйшы інспектар Дзяніс Брынкевіч і інспектар Іван Бандалевіч. Яны пазнаёмілі дзяцей з гісторыяй дарог, дарожнымі знакамі і правіламі паводзін на дарозе. У адказ на атрыманую інфармацыю ад хлопчыкаў і дзяўчынак паступіла шмат пытанняў. Асабліва іх цікавілі розныя дарожныя знакі.

Правілы руху – законы вуліц і дарог замацавалі ўдзельнікі мерапрыемства, прыняўшы ўдзел у гульнях «Азбука пешахода», «Пешаход і святлафор», конкурсе «Аўтамульці». «Кот рэгуліроўшчык» прапанаваў дзецям адказаць на казачныя аўтапытанні, прайшоўшы станцыі «Казачная», «Гульнёвая», «Інтэлектуальная».

Людміла Юрчык,
бібліятэкар аддзела па абслугоўванні дзіцячага чытача
ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка»