Акцыя «За нараджэнне» пройдзе на базе Навагрудскай жаночай кансультацыі 20 чэрвеня
15 июня 2019

Акцыя «За нараджэнне» пройдзе на базе Навагрудскай жаночай кансультацыі 20 чэрвеня

20 чэрвеня ў рамках правядзення рэспубліканскай акцыі «За нараджэнне» на базе Навагрудскай жаночай кансультацыі з мэтай кансультавання пацыентаў з праб­лемамі бясплоддзя будуць ажыццяўляць прыём спецыялісты УАЗ «Гродзенскі абласны клінічны перынатальны цэнтр» (далей УАЗ «ГАКПЦ») і ўрач-уролаг:
  • Полудзень Н.Б. – урач-акушэр-гінеколаг, загадчыца кансультацыйна-дыягнастычнага аддзялення «Шлюб і сям’я» паліклінікі УАЗ «ГАКПЦ»;
  • Кунцэвіч Т.В. – урач-акушэр-гінеколаг кабінета па жаночым бясплоддзі кансультатыўна-дыягнастычнага аддзялення «Шлюб і сям’я» паліклінікі УАЗ «ГАКПЦ»;
  • Пілецкі Б.С. – урач-уролаг гарадской паліклінікі №6 г. Гродна;

Для запісу на прыём можна звярнуцца па тэлефоне 4-52-93. 
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на сайце УАЗ «Гродзенскі абласны клінічны перынатальны цэнтр»: http://www.roddom.by/pages/poliklinika.html.

Фота носіць ілюстрацыйны характар (з інтэрнэту)