Што варта ведаць, знаходзячыся ў лесе?

Што варта ведаць, знаходзячыся ў лесе?

Што варта ведаць, знаходзячыся ў лесе?

27 сентября 2020 1301

Яшчэ са старажытных часоў лес уяўляў сабой асаблівую каштоўнасць для чалавека. Ён з’яўляўся адзінай крыніцай харчавання, сховішчам. У сучасным свеце стаўленне да лесу ўсё больш набывае спажывецкі характар, што можа прывесці ў будучыні да экалагічнай катастрофы.

Сёння, як ніколі раней, лясныя масівы маюць патрэбу ў абароне. Каб яе забяспечыць, на ўзроўні дзяржавы распрацоўваецца і ўкараняецца шэраг спецыяльных праграм і патрабаванняў у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь для грамадзян, якія наведваюць лясныя масівы.

Грамадзяне пры наведванні лясоў абавязаны:

– выконваць патрабаванні заканадаўства аб выкарыстанні, ахове, абароне і ўзнаўленні лясоў, аб ахове навакольнага асяроддзя;

– выконваць агульныя патрабаванні пажарнай бяспекі, устаноўленыя абавязковымі для выканання спецыфічнымі патрабаваннямі па забеспячэнні пажарнай бяспекі ў лясах, а ў выпадку выяўлення ляснога пажару неадкладна паведамляць аб гэтым юрыдычным асобам, якія вядуць лясную гаспадарку, альбо падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях і аказваць садзейнічанне ў яго тушэнні;

– не дапускаць незаконнай рубкі, пашкоджання і знішчэння лясных насаджэнняў, забруджвання лясоў адходамі, знішчэння і спусташэння мурашнікаў, гнёздаў, нор і іншых месц пражывання дзікіх жывёл, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых заканадаўчымі актамі;

– размяшчаць адходы толькі ў месцах часовага захоўвання.

Наведванне грамадзянамі лясоў, рэалізацыя імі права лесакарыстання могуць быць абмежаваныя або забароненыя рашэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у выпадках, указаных у падп. 2.9 п. 2 арт. 13 Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў іншых выпадках у адпаведнасці з Лясным кодэксам Рэспублікі Беларусь і іншымі заканадаўчымі актамі.

Калі вы маеце інфармацыю аб парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства, просім паведаміць пра гэта ў Навагрудскую міжраённую інспекцыю аховы жывёльнага і расліннага свету па тэлефонах: (801597) 4-53-83, 8 (033) 381-21-03.

М. Лагута,

намеснік начальніка інспекцыі