«Прамыя тэлефонныя лініі» адбудуцца 27 і 28 чэрвеня для жыхароў Навагрудскага раёна

«Прамыя тэлефонныя лініі» адбудуцца 27 і 28 чэрвеня для жыхароў Навагрудскага раёна
27 июня 2025

27 чэрвеня з 10.00 да 12.00 начальнік Навагрудскага РАУС палкоўнік міліцыі Руслан Рыгоравіч Хомка будзе праводзіць «прамую тэлефонную лінію» па нумары 3-38-02. У ходзе прамой тэлефоннай лініі вы можаце задаць начальніку РАУС пытанні, якія датычацца дзейнасці аддзела ўнутраных спраў Навагрудскага райвыканкама.

27 чэрвеня з 10.00 да 12.00 першы намеснік начальніка Навагрудскага РАУС – начальнік міліцыі грамадскай бяспекі падпалкоўнік міліцыі Віталій Янавіч Лукашэвіч будзе праводзіць «прамую тэлефонную лінію» па нумары 3-38-27. Падчас прамой тэлефоннай лініі вы можаце задаць пытанні, якія датычацца прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў.

27 чэрвеня з 10.00 да 12.00 часова выконваючы абавязкі па пасадзе намесніка начальніка Навагрудскага РАУС – начальнік крымінальнай міліцыі падпалкоўнік міліцыі Павел Валер’евіч Валенцюкевіч будзе праводзіць «прамую тэлефонную лінію» па нумары 3-38-09. Падчас прамой тэлефоннай лініі вы можаце задаць пытанні, якія датычацца дзейнасці крымінальнай міліцыі, у тым ліку пытанняў прафілактыкі злачынстваў і правапарушэнняў.

27 чэрвеня з 10.00 да 12.00 намеснік начальніка Навагрудскага РАУС падпалкоўнік міліцыі Андрэй Станіслававіч Калеснік будзе праводзіць «прамую тэлефонную лінію» па нумары 3-38-19. Падчас прамой тэлефоннай лініі вы можаце задаць намесніку начальніка РАУС пытанні, якія датычацца паступлення ў навучальныя ўстановы сістэмы МУС, працаўладкавання ў органы ўнутраных спраў.

28 чэрвеня з 9.00 да 12.00 намеснік старшыні Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта Людміла Васільеўна Мароз будзе праводзіць «прамую тэлефонную лінію» па нумары 3-93-03.


«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |

Instagram | YouTube | TikTok |