23 і 24 красавіка адбудуцца прыёмы грамадзян для жыхароў Навагрудскага раёна
21 апреля 2025
23 красавіка з 8.00 да 13.00 старшыня Навагрудскага раённага выканаўчага камітэта Сяргей Сяргеевіч Чаркоўскі будзе праводзіць прыём грамадзян і юрыдычных асоб у райвыканкаме.
Прыём ажыццяўляецца па папярэднім запісе па тэлефоне 8 (01597) 4-26-39. Запіс завяршаецца за адзін працоўны дзень да прыёму.
23 красавіка з 14.30 да 15.30 старшыня Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Мікалаеўна Каралько правядзе выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб ва Уселюбскім сельскім выканаўчым
камітэце.
24 красавіка галоўны прававы інспектар працы Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя Валянціна Станіславаўна Таўрэль будзе праводзіць прыём грамадзян па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў. Удзел у прыёме грамадзян прымуць таксама супрацоўнікі пракуратуры. Прыёмы будуць праходзіць: з 10.00 да 12.00 па адрасе: вул. Валчэцкага, 53 (УАЗ «Навагрудская цэнтральная раённая бальніца»). з 12.15 да 14.15 па адрасе: вул. Міцкевіча, 11 (Навагрудская раённая прафсаюзная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў АПК).