Вырасціць лес, зберагчы яго ад пажараў, хвароб і несанкцыянаваных высечак, забяспечыць патрэбнасці рэспублікі ў драўніне і іншых прадуктах лесу вельмі няпроста. Але работнікі лясной гаспадаркі, як руплівыя і клапатлівыя гаспадары, з гонарам выконваюць адказную місію – захоўваюць і прымнажаюць бясцэнны нацыянальны скарб.
Дасягненні калектыву Навагрудскага лясгаса – гэта вынік сумеснай работы ўсіх работнікаў, іх добрасумленнае стаўленне да працы, высокі прафесіяналізм кожнага работніка прадпрыемства. Паважаныя сябры! Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, шчасця, міру, дабрабыту і поспехаў у нялёгкай, але такой высакароднай працы.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.


















