Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Уваскрэсеннем Хрыстовым

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Уваскрэсеннем Хрыстовым

Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Уваскрэсеннем Хрыстовым

24 апреля 2022 840

Ад усёй душы віншуем праваслаўных хрысціян Навагрудчыны са Светлым Хрыстовым Уваскрэсеннем!

Свята Вялікадня дорыць нам надзею, звяртае да высокіх духоўных ідэалаў і натхняе на добрыя справы, а яго прыгожыя традыцыі ствараюць асаблівую атмасферу ў кожным доме.

Няхай светлае вясновае свята ўвойдзе ў нашы дамы з мірам, дастаткам і дабром, дадасць усім сіл і энергіі ў здзяйсненні добрых спраў, умацуе ў нашых сэрцах надзею і веру, імкненне быць міласэрнымі і памяркоўнымі, любіць і дапамагаць блізкім.

Паважаныя землякі!
Ад усёй душы жадаем моцнага здароўя, шчасця, радасці і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.