До дня Великой
Победы осталось

Расклад набажэнстваў на Пасхальны трыдуум і Вялікдзень у касцёле Св. Міхала Арханёла

Расклад набажэнстваў на Пасхальны трыдуум і Вялікдзень у касцёле Св. Міхала Арханёла

01 апреля 2026
Для каталіцкай супольнасці Навагрудчыны надыходзяць галоўныя дні царкоўнага года – Пасхальны трыдуум. Гэта час, калі вернікі перажываюць апошнія дні зямнога жыцця Хрыста, Яго смерць і светлае Уваскрасенне. Прапануем поўны расклад набажэнстваў і асвячэння страваў у касцёле Святога Міхала Арханёла.
photo_2026-04-01_09-30-05.jpg
Вялікі Чацвер, 2 красавіка
– Імша Вячэры Пана – 19.00.

Вялікая Пятніца, 3 красавіка
– Крыжовы Шлях – 18.00;
– Літургія Вялікай Пятніцы – 19.00.

Вялікая Субота, 4 красавіка
– Пасхальная Вігілія – 19.00;
– Усёночная Адарацыя з Суботы на Нядзелю: з 22.00 да 06.30.

Нядзеля Уваскрасення, 5 красавіка
– Урачыстая Рэзурэкцыйная святая Імша з працэсіяй – 07.00;
– Святая Імша – 18.00.

Пасхальны панядзелак, 6 красавіка
– Святая Імша – 12.00;
– Святая Імша – 18.00.

Асвячэнне страваў на Вялікодны стол у касцёле Св. Міхала Арханёла адбудзецца 4 красавіка: у 09.00, 10.00, 11.00, 12:00, 13.00, 14.00, 15.00, 16.00, а таксама пасля Літургіі Пасхальнай Вігіліі (каля 20.30).

У г.п. Любча: 
Урачыстая Святая Імша, нядзеля ў 09.30.

«Новае жыццё» | Telegram | VK | OK | Facebook |
Instagram | YouTube | TikTok |     

Автор: Карина Вальшонак, «НЖ»