Віншаванне Навагрудскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі)

03 июля 2021 1580

Дарагія ветэраны! Паважаныя жыхары Навагрудчыны!

Сардэчна віншуем вас з галоўным святам краіны – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі) і 77-й гадавінай з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

З кожным днём наша краіна ўсё больш квітнее і прыгажэе. Усё гэта дзякуючы вам – самаадданым, працавітым, з пачуццём уласнай годнасці людзям, якія адной камандай ствараюць імідж Беларусі. Любоў да Радзімы, павага да сваёй гісторыі служаць яднанню народа, умацаванню дзяржавы і з’яўляюцца залогам яе магутнасці і далейшага росквіту. Мы заўсёды будзем удзячныя нашым ветэранам, якія прынялі на сябе страшны ўдар вайны, але не схілілі галовы, не адступілі. Нізкі вам паклон, дарагія ветэраны. Моцнага здароўя вам, энергіі яшчэ на доўгія гады!

Паважаныя землякі!

Ад усёй душы жадаем вам здароўя, дабрабыту і шчасця, стабільнасці і поспехаў на карысць сваёй малой радзімы і свайго народа.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.