У першую нядзелю верасня наша краіна адзначае Дзень беларускага пісьменства.
Гэта адметная падзея ў культурным жыцці дзяржавы. Святкаванне Дня беларускага пісьменства яшчэ раз звяртае нас да каштоўнасцей, якія закладзены ў кнігах: павага да простага чалавека, маральная чысціня і самаадданая любоў да роднай зямлі.
Дзень беларускага пісьменства – добрая нагода для кожнага з нас успомніць шматвяковыя нацыянальныя традыцыі, асэнсаваць іх месца ў сучаснасці. Беларусь ведае свае духоўныя карані, зберагае дасягненні мінулых пакаленняў і на гэтым грунтоўным падмурку ўпэўнена крочыць у будучыню.
Паважаныя сябры!
Шчыра жадаем вам шчасця, згоды, плённай працы і дабрабыту.
Навагрудскі раённы выканаўчы камітэт
Навагрудскі раённы Савет дэпутатаў