Парафія Святога Міхала Арханёла сумесна з дабрачыннай каталіцкай арганізацыяй “Карытас” ладзіць трэнінг-семінар “Прадпрымальніцтва як форма дзейнасці”, які адбудзецца ў суботу, 9 сакавіка, у 10.30. Запрашаем ў парафіяльную актавую залу па вул. Міцкевіча, 1 (будынак касцёла з правага боку).
У праграме: юрыдычныя аспекты дзейнасці, характарыстыка асабовых якасцей прадпрамальніка, сацыяльная адказнасць бізнесу, паняцце маркетынгу, выбар прадпрымальніцкай “нішы”, прасоўванне тавару (рэклама), рызыкі ацэнкі ў прадпрамальніцтве, SWOT-аналіз, прадпрымальніцкая гульня, выбар юрыдычнай формы вядзення бізнесу, асаблівасці падбору персаналу, дзе знайсці грошы для бізнесу, крыніцы фінансавання, разумныя пазыкі і інш.
Трэнінг-семінар правядзе Ігар Мікульчык, кіраўнік праўлення, аналітык па фінансавай адукацыі і развіцці патэнцыялу арганізацыі, сертыфікаваны трэнер міжнароднага курса па фінансавай пісьменнасці “Плануй сваю будучыню”, член міжведамаснага каардынацыйнага савета пры Савеце міністраў і Нацыянальным банку РБ па павышэнні фінансавай пісьменнасці насельніцтва.
Па пытаннях удзелу ў семінары-трэнінгу звяртайцеся па тэлефоне: +375333077134, або пішыце на электронную пошту nowogrudec@gmail.com
Ксёндз Юрый Жэгарын
Фота з архіва парафіі


















