Аб дапамозе на пахаванне

Аб дапамозе на пахаванне

Аб дапамозе на пахаванне

22 июля 2021 751
Асобам, якія ўзялі на сябе арганізацыю пахавання памерлага (за выключэннем асоб, якія маюць права на пакрыццё расходаў на пахаванне ў адпаведнасці з заканадаўствам аб абавязковым страхаванні ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў) і якія не атрымалі на бязвыплатнай аснове гарантаваныя паслугі па пахаванні, заканадаўствам прадугледжана дапамога на пахаванне.

Дапамога на пахаванне за кошт сродкаў бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь (далей – бюджэт фонду) выплачваецца ў выпадку смерці:

– застрахаванай асобы, на якую на дату смерці распаўсюджвалася дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне і за яго альбо ім самім выплачваліся абавязковыя страхавыя ўзносы ў бюджэт фонду (далей – узносы) у парадку, устаноўленым заканадаўствам (далей – застрахаваны);

– незастрахаванай на дату смерці асобы, на якую на працягу не менш за 10 гадоў распаўсюджвалася дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне і выплачваліся ўзносы (далей – незастрахаваны);

– пенсіянера, які атрымліваў пенсію са сродкаў бюджэту фонду, у тым ліку прафесійнага пенсіённагастрахавання (далей – пенсіянер);

– беспрацоўнага, зарэгістраванага ва ўстаноўленым парадку (далей – беспрацоўны);

– дзяцей вышэйпералічаных асоб, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту, навучэнцаў – 23-гадовага ўзросту (далей – дзеці).

Месца прызначэння дапамогі на пахаванне:

– у выпадку смерці пенсіянера (у тым ліку працаваў на дзень смерці), застрахаванай асобы, якая выплачвае ўзносы самастойна ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, а таксама незастрахаванай або дзяцей названых асоб – органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па месцы атрымання пенсіі або па месцы жыхарства (месцы знаходжання) застрахаванай, незастрахаванага;

– у выпадку смерці застрахаванай (акрамя застрахаванай асобы, якая выплачвае ўзносы самастойна, або з'яўляецца пенсіянерам) – плацельшчык узносаў па апошнім месцы працы памерлага;

– у выпадку смерці дзяцей застрахаванай – плацельшчык узносаў па месцы працы аднаго з бацькоў. Дапамога на пахаванне выплачваецца ў памеры сярэдняй заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за пазамінулы месяц адносна месяца наступлення смерці.

Дапамога на пахаванне прызначаецца, калі зварот за ім паступіў не пазней шасці месяцаў з дня смерці, а ў выпадку доўгага вышуку памерлага – не пазней шасці месяцаў з дня пахавання.

М. Каляда, начальнік Навагрудскага раённага аддзела Гродзенскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва