Гарадзішча перыяду ранняга жалезнага веку, размешчанае за 0,8 км на ўсход ад в. Радагошча, з’яўляецца самым раннім славянскім помнікам на тэрыторыі Гродзенскай вобласці.

Помнік вядомы сярод мясцовых жыхароў пад назвай Гарадзішча або гара Адама Міцкевіча.
Археалагічныя матэрыялы сведчаць, што ўпершыню пляцоўка гарадзішча была заселена ў пачатку нашай эры (III–IV ст.). У пазнейшы час гарадзішча засялялася яшчэ двойчы. Апошні этап засялення гарадзішча – VIII–XI стст.

З усіх знаходак у Радагошчы найбольш адметным з’яўляецца скарб бронзавых стужкавых бранзалетаў, падобных на тыя, што знаходзяць ва ўсходнелітоўскіх курганах. На сённяшні дзень скарб захоўваецца ва УК «Навагрудскі гістарычна-краязнаўчы музей».
З мэтай прывядзення гарадзішча каля в. Радагошча ў належны санітарны стан, кіраўніцтва Навагрудскага раёна з удзелам прадстаўнікоў райвыканкама і СРДУП «Свіцязь» запрашае прыняць удзел у правядзенні суботніка, які адбудзецца 11 чэрвеня ў 10.00.

Даведкі па нумарах: 4-35-14 і 2-14-60. Вазьміце з сабою патрэбны інвентар.