Аграрныя ВНУ запрашаюць

Аграрныя ВНУ запрашаюць

Аграрныя ВНУ запрашаюць

29 Июля 2021 338
Праблема кадраў актуальная сёння для многіх галін, не з'яўляецца выключэннем і аграпрамысловы комплекс. Асноўнай крыніцай папаўнення кадравага саставу сельскагаспадарчых арганізацый Рэспублікі з'яўляецца падрыхтоўка спецыялістаў ва ўстановах аграрнай адукацыі.

У цяперашні час спецыялістаў-аграрыяў па ўсім спектры запатрабаваных спецыяльнасцяў рыхтуюць чатыры ВНУ: Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія (г. Горкі), Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт (г.Мінск), Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт (г. Гродна), Віцебская дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны (г. Віцебск) і 27 каледжаў.

Сёння на заканадаўчым узроўні прадастаўлены шырокія магчымасці для паступлення моладзі на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці ва ўстановы аграрнай адукацыі і далейшай працоўнай дзейнасці. Такіх ільгот няма ні для адной галіны.

Абітурыенты, якія паступаюць пасля заканчэння сярэдняй школы ў ВНУ на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці, могуць прадастаўляць 2 сертыфікаты ЦТ, пры гэтым адзнакі па профільных прадметах павінны быць не ніжэй 7. Калі вынікі тэсціравання абітурыента не задавальняюць або ён не ўдзельнічаў у ЦТ і не мае адпаведных сертыфікатаў, то ён можа здаць два ўступныя іспыты ў самой ВНУ.

У бягучым годзе ў аграрныя ВНУ плануецца залічыць 5703 студэнты: з іх на дзённую форму навучання за кошт сродкаў бюджэту – 2321 чал., на платнай аснове – 514 чал., на завочную форму навучання за кошт сродкаў бюджэту – 730 чал., на платнай аснове – 2138 чал.

Ёсць пэўныя прэферэнцыі і для моладзі, якая жадае паступаць на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці ў аграрныя каледжы. Хочацца звярнуць увагу, што сёння выпускнікі каледжаў, маюць магчымасць працягнуць навучанне ў аграрных ВНУ і атрымаць вышэйшую адукацыю па адпаведных або роднасных спецыяльнасцях па скарочаным тэрміну. Пры паступленні на скарочаны тэрмін навучання яны здаюць у ВНУ два ўступныя экзамены па профільных вучэбных дысцыплінах, якія вывучаліся ў каледжы.

Мінсельгасхарч зацікаўлены ў тым, каб на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці паступала моладзь, знаёмая са спецыфікай вясковага ўкладу жыцця, працай у полі і на ферме. Такія навучэнцы пасля заканчэння ўстановы адукацыі хутчэй адаптуюцца на вытворчасці і лепш замацоўваюцца на вёсцы. У гэтым плане робіцца акцэнт на мэтавую падрыхтоўку спецыялістаў. У бягучым годзе ўстановы вышэйшай аграрнай адукацыі плануюць залічыць на навучанне па мэтавых дагаворах 1292 студэнты.

Хочацца звярнуць увагу выпускнікоў школ і іх бацькоў, што мэтавыя дагаворы могуць быць заключаны з сельскагаспадарчымі арганізацыямі, упраўленнямі сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкамаў або камітэтамі па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкамаў.

Мэтавая падрыхтоўка дае магчымасць абітурыентам самім выбраць месца будучай працы, паступаць па асобным конкурсе, які, як правіла, значна менш агульнага; атрымліваць даплаты да асноўнай стыпендыі ў перыяд навучання ад арганізацыі, якая заключыла з ім дагавор; праходзіць вытворчыя практыкі па месцы будучай працы, што ў далейшым дазваляе хутчэй адаптавацца да калектыву і месца працы.

Кожны абітурыент павінен разумець, што, атрымаўшы спецыяльнасць сельскагаспадарчага профілю, яго работа будзе не менш прэстыжнай, чым у іншых галінах, для гэтага дзяржава дае работнікам (і ў першую чаргу – маладым спецыялістам выпускнікам аграрных устаноў адукацыі) гарантыі, накіраваныя на павышэнне іх матэрыяльнага ўзроўню і вырашэнне сацыяльных пытанняў.

У цяперашні час дзейнічае шэраг нарматыўных прававых актаў, якія вызначаюць комплекс матэрыяльных стымулаў і гарантый для маладых спецыялістаў. Гэта і даплаты да заработнай платы на працягу 5 гадоў працы, і прадастаўленне льготных крэдытаў на набыццё хатняй маёмасці і тавараў першай неабходнасці, і адтэрміноўка ад прызыву на тэрміновую ваенную службу на перыяд работы на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання, і права прызыву на службу ў рэзерве і інш. Дзейнічае шэраг указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжваюць вырашэнне жыллёвых пытанняў маладых спецыялістаў і работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый. У гарадах няма такіх ільготных умоў, якія створаны для спецыялістаў, якія пражываюць у сельскай мясцовасці і працуюць у сельскагаспадарчых арганізацыях.

Запрашаем на вучобу ў аграрныя ВНУ і каледжы маладых людзей, якія ставяць перад сабой высокія мэты. Сучасная сельская гаспадарка менавіта для такой энергічнай і мэтанакіраванай моладзі.

Н. Каўцэвіч, 

галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама