Сёлета Навагрудак адзначае 975-годдзе першага ўпамінання ў летапісных крыніцах. Навагрудак (летапісны Новгородок, Новый город, Новогород, Новый городец) – адзін з самых старажытных гарадоў на заходніх землях Беларусі. Заснаванне горада некаторыя даследчыкі, абапіраючыся на летапісныя звесткі, адносяць да 1044 года і звязваюць з паходам Яраслава Мудрага на Літву. Як рыхтуецца горад адзначыць свой слаўны юбілей, мы пазнаёмім вас у адным з бліжэйшых нумароў нашай газеты. А таксама ўзгадаем багатую гісторыю нашага старажытнага горада, раскажам аб людзях, якія выстаялі ў бурлівым жыццёвым моры, захавалі і развілі ўсё тое, чым багата наша Навагрудчына сёння, у спецпраекце «Любімаму гораду прысвячаецца».
Алена Ермакова, «НЖ»



















